Навiны | ZALA

Навiны

29.05.2011
10.01.2013

C 18 января 2013г. изменяются тарифы на услуги интерактивного телевидения ZALA

Паважаныя абаненты! Паведамляем пра тое, што з 18 студзеня 2013 года тарыфы на паслугі інтэрактыўнага тэлебачання ZALA павялічваюцца ў сярэднім на 10%.
04.01.2013

Інтэрактыўнае тэлебачанне ZALA прадстаўляе каналы Расія-Культура, Cartoon Network і Хто ёсць хто

З 1 студзеня 2013 года тэлегледачы ZALA атрымаюць магчымасць бавіць вольны час за праглядам  захапляльных каналаў Расія-Культура, Cartoon Network і Хто ёсць хто. Расія-Культура папоўніла спіс каналаў асноўных пакетаў  інтэрактыўнага тэлебачання, а Cartoon Network пачынае вяшчанне ў дадатковым пакеце «Дзіцячы».
29.12.2012

Інтэрактыўнае тэлебачанне ZALA віншуе з надыходзячым Новым годам і Калядамі!

Дарагія абаненты, віншуем вас з надыходзячымі навагоднімі святамі!     Усе святы па-свойму добрыя.У кожным доме інтэрактыўнае тэлебачанне ZALA з задавальненнем падпрымлівае святочную атмасферу і стварае настрой, які адрозніваецца ад настрою звычайных дзён. Жадаем усім вам у гэтыя светлыя дні толькі прыемных нечаканасцей, мора ўсмешак і кампліментаў.  
06.12.2012

Да ўвагі абанентаў: устаноўка новай версіі праграмнага забеспячэння

Паважаныя абаненты!   7 снежня 2012 года з 00.00 да 7.00 спецыялістамі кампаніі «Белтэлекам» запланавана ўстаноўка новай версіі праграмнага забеспячэння па прыёму плацяжоў за паслугі byfly, ZALA, пакеты паслуг «Белтэлекам» па Рэспубліцы Беларусь у рэжыме on-line.
04.12.2012

Зімні тэлесезон разам з інтэрактыўным тэлебачаннем ZALA: глядзім каналы – Дом кіно і Расія-Культура

У снежні 2012 года інтэрактыўнае тэлебачанне ZALA запускае ў тэставым рэжыме два тэматычных тэлеканала: Дом кіно і Расія-Культура. у абодвух тэлеканалаў сфарміравалася свая асаблівая мэтавая аўдыторыя, якую цікавяць падзеі ў сусветнай культуры, праграмы асветніцкага характару, якасныя мастацкія і дакументальныя фільмы.
13.11.2012

Суперпрапанова ад Белтэлекам: стань абанентам ZALA і атрымай Інтэрнэт за 10 рублёў

Кампанія «Белтэлекам» падрыхтавала выдатную прапанову для новых абанентаў ZALA: з 12 лістапада па 14 снежня 2012 года падключытеся да паслуг інтэрактыўнага тэлебачання ZALA і карыстайцеся доступам да сеткі Інтэрнэт па тарыфным плане «Камфорт міні» ад byfly усяго за 10 рублёў у месяц!
02.11.2012

ZALA працягвае вывучаць перавагі гледачоў і прадстаўляе новыя каналы ў тэставым рэжыме - CCTV Рускі і Цікавае ТБ

«CCTV Рускі» — гэта міжнародны тэлеканал Цэнтральнага Кітайскага тэлебачання (China Central Television) на рускай мове, які транслюе навіны, дакументальныя фільмы і рэпартажы. Галоўная задача тэлеканала - умацаванне ўзаемапаразумення, супрацоўніцтва і абмена меркаваннямі паміж Кітаем і краінамі СНД, а таксама іншымі рускамоўнымі народамі. Тэлеканал «CCTV Рускі» расказвае рускамоўнай аўдыторыі ўзсяго света аб сучасным Кітаі.
03.10.2012

Інтэрактыўнае тэлебачанне ZALA працягвае вывучаць перавагі гледачоў і прадстаўляе ў тэставым рэжыме два пазнавальных канала – «Цалкам сакрэтна» і «Час: далёкі і блізкі».

«Цалкам сакрэтна» - канал дакументальных раследванняў, які спецыялізуецца на таямнічых гісторыях, гучных журналісцкіх раследваннях, ваенных канфліктах, тайнах лёсаў вялікіх палітычных дзеячаў, дыпламатаў і разведчыкаў. Праграмная палітыка канала разлічана на самую розную аўдыторыю.
17.09.2012

15 верасня ZALA святкуе 3-хгоддзе

15 версаня 2009 года кампанія«Белтэлекам» вывела на рынак гандлевую марку для папулярызацыі інтэрактыўнага тэлебачання. За 3 гады ZALA вырас у моцны і самастойны брэнд. ZALA - гэта каля 50 каналаў у інтэрактыўным фармаце, шэраг дадатковых сэрвісаў і пакетаў, такіх як «Відэа па запыце», пакет тэлеканалаў у HD-якасці, пакет «Дзіцячы», тэматычны пакет «На канапе», віртуальная кіназала, караоке. Для карпаратыўных кліентаў ZALA прапануе пакет «Карпаратыўны» і тэматычны пакет «Свет спорту».