ТБ банкінг ад Белтэлекам: аплачвай паслугі з экрана дамашняга тэлевізара | ZALA

ТБ банкінг ад Белтэлекам: аплачвай паслугі з экрана дамашняга тэлевізара

05.02.2013
Printer-friendly version

З кожным днем у Беларусі набіраюць папулярнасць электронныя плацяжы. Плаценыя сістэмы лічацца аднымі з найбольш перспектыўных масавых сэрвісаў і паступова вытясняюць наяўныя разлікі пры ажыццяўленні аплаты паслуг. Такія сістэмыпазбаўляюць вас ад чэргаў і значна эканомяць ваш час.

Штодзенна абаненты інтэрактыўнаг тэлебачання ZALA аплачваюць розныя паслугі праз плацежныя сістэмы ААТ «ААБ Беларусбанк», ААТ «БПС-Сбербанк» і ААТ «Белінвестбанк». Доступ да плацежных сістэм ажыццяўляецца пры дапамозе сэрвісу «ТБ-банкінг», рэалізаванага ў межах «Інфармацыйнага парталу» ZALA.

Галоўная перавага карыстання сэрвісам – доступ да інтэрфейсаў звыклых плацежных тэрміналаў пры дапамозе пульта дыстанцыйнага кіравання.Дзякуючы «ТБ-банкінгу»  аплачваць камунальныя паслугі, паслугі сувязі, здзейсняці іншыя плацяжы магчыма не выходзячы з дому– з дамашняга тэлевізара!

Пачаць карыстацца сэрвісам «ТБ-банкінг» вельмі проста. Для аплаты паслуг па банкаўскай карце неабходна арэгістравацца ў інфакіеску адпаведнага банку, указаўшы нумар свайго мабільнага тэлефона, а пасля ўвесці атрыманы пры рэгістрацыі аднаразовы пароль у поле для ўвода інфармацыі на экране тэлевізара.

Падрабязней пра рэгістрацыю ўладальнікаў пластиковых карт пералічаных банкаў і аплаце паслуг магчыма даведацца ў раздзеле «Дапамога» інфармацыйнага парталу ZALA, а таксама на сайце www.zala.by або па тэлефоне даведачна-інфармацыйнай службы 130 (даведка бясплатная).