Каналы | ZALA

Каналы

26.05.2011

Беларусь 1 HD

Першы нацыянальны канал Рэспублікі Беларусь. У праграме тэлеканала прадстаўлены інфармацыйныя праграмы, трансляцыя спартыўных і грамадска-палітычных падзей, поўнаметражныя мастацкія і дакументальныя фільмы, серыялы, ток-шоу.

ОНТ HD

Праграмная палітыка канала «АНТ» заснавана на спалучэнні высакаякаснага ліцэнзійнага прадукта з тэлевізійным кантэнтам ўласнай вытворчасці. Вяшчанне АНТ - гэта сусветныя тэлевізійныя праэкты, фільмы і серыялы, праграмы максімальна цікавыя і важныя для беларускага глядача, аператыўныя навіны.

Штодня, у прамым эфіры канала АНТ, вашай увазе прапануюцца  «Нашы навіны», якія інфармуюць пра важныя падзеі ў жыцці нашай краіны і за яе межамі.

СТВ HD

Тэлеканал "Сталiчнае тэлебачанне» надае вялікую ўвагу асвятленню самых актуальных навін горада Мінска. У сваёй вяшчальнай палітыцы "Сталiчнае тэлебачанне" арыентуецца на актыўную частку насельніцтва ва ўзросце 20-49 гадоў. Таму ў эфіры канала — праграмы рознай тэматыкі, зместу і жанраў: інфармацыйныя, мастацка-публіцыстычныя, забаўляльныя.

Важнае месца ў эфіры канала займае кінапаказ. Кожны день у вячэрні час прадстаўлены фільмы сусветнага кіно.

Мир HD

Тэлевізійны канал краін Садружнасці міждзяржаўнай тэлерадыёкампаніі «Мір» створаны для асвятлення палітычнага, эканамічнага і гуманітарнага супрацоўніцтва краін СНД, фарміравання агульнай інфармацыйнай прасторы Садружнасці, садзейнічання міжнароднаму абмену інфармацыяй. У сетцы вяшчання канала інфармацыйныя праграмы, мастацкія і дакументальныя фільмы, мультыплікацыйныя фільмы, канцэрты, ток-шоу і многае іншае.

Первый информационный

Главный информационный телеканал страны "Первый информационный" - уникальный продукт медиапространства на территории Беларуси, в основу которого заложена концепция многочасового вещания новостей. Последние сообщения в мире и стране - в прямых включениях с места событий, авторская аналитика, интерпретация событий, экспертное мнение, погода, документалистика и спецрепортажи на экономические, культурные, спортивные темы, которые оформлены в уникальные рубрики и проекты.

НТВ-Беларусь HD

Інфармацыйна-забаўляльны канал. На канале прадстаўлены інфармацыйныя праграмы, мастацкія фільмы, серыялы, дакументальныя фільмы, забаўляльныя праекты і шмат іншага.

РТР-Беларусь HD

Жанравую структуру вяшчання тэлеканала «РТР-Беларусь» складаюць инфармацыйна-аналітычныя праграмы, шматсерыйныя тэлефільмы і серыялы, ток-шоу, тэлевіктарыны, камедыйныя і гульнявыя фарматы, поўнаметражныя мастацкія і дакументальныя фільмы, трансляцыі спартыўных і грамадска-палітычных падзей.

Беларусь 2 HD

Беларускі забаўляльна-спартыўны агульнанацыянальны дзяржаўны тэлевізійны канал, які ўваходзіць у склад Белтэлерадыёкампаніі. У эфіры тэлеканала прадстаўлены займальныя праекты, сенсацыйныя шоу, захапляльныя праграмы, відовішчныя спартыўныя паядынкі, цікавыя серыялы і вострасюжэтныя фільмы. Тэлеканал «Беларусь 2» заўсёды застаецца Вашым лепшым сябрам і дарадчыкам.

Беларусь 3 HD

«Беларусь-3» — гэта культурна-асветніцкі канал Белтэлерадыекампаніі, які з'яўляецца першым лічбавым тэлеканалам Рэспублікі Беларусь. «Беларусь-3» вяшчае на двух мовах — беларускай і рускай. У Эфіры канала прадстаўлена дакументалістыка, гістарычныя фільмы, дубляваныя на беларускую мову, ток-шоу культурнай тэматыкі, рэлігійныя праграмы, праграмы для дзяцей і школьнікаў.
 

Беларусь 5 HD



Беларусь 5 - першы нацыянальны спартыўны тэлеканал, які садзейнічае фарміраванню здаровага ладу жыцця беларускага грамадства. На тэлеканале транслююцца самыя цікавыя спартыўныя падзеі як айчыннага, так і сусветнага спорту: КХЛ, Ліга Чэмпіёнаў, Чэмпіянат Англіі па футболе, турніры «Вялікага шлема», а таксама чэмпіянаты Беларусі па футболе, хакеі і гандболе.