16.06.2011
Жанна Хачатран з пасёлка Усяж Смалявіцкага раёна стала юбілейным абанентам інтэрактыўнага тэлебачання ZALA. Выбар 300-тысячнага абанента прыйшоўся на пакет “ПРАМ’ЕРА” з інтэрактыўнымі магчымасцямі. Па словах Жанны, “інтэрактыўны” пакет для яе сям’і параілі калегі – супрацоўнікі УП “Барысаўскія электрасеткі Смалявіцкага РЭС”.
14.06.2011
З 14 чэрвеня сайт інтэрактыўнага тэлебачання ZALA набывае новы выгляд і беларускамоўную версію! Адноўлены дызайн web-старонкі ZALA падкрэслівае і новы выгляд брэнда, які набыў больш лёгкія і празрыстыя рысы. У корані змянілася і навігацыя, прызначаная быць больш зручнай для карыстальнікаў. Уверсе адмыслова размешчаны палі для рэгістрацыі ў “кабінеце карыстальніка”, дзе можна наладжваць не толькі сэрвіс ZALA, але таксама і высакахуткасны інтэрнэт byfly, калі вы з’яўляецеся яго абанентам.