У снежні 2012 года інтэрактыўнае тэлебачанне ZALA запускае ў тэставым рэжыме два тэматычных тэлеканала: Дом кіно і Расія-Культура. у абодвух тэлеканалаў сфарміравалася свая асаблівая мэтавая аўдыторыя, якую цікавяць падзеі ў сусветнай культуры, праграмы асветніцкага характару, якасныя мастацкія і дакументальныя фільмы.
Акрамя таго, тэлеканал Расія-Культура транслюе дзіцячыя і мастацкія перадачы, вядзе прамыя рэпартажы з сусветна вядомых канцэртных пляцовак, тэатраў, музеяў. Калі вы жадаеце быць у курсе культурнага жыцця Расіі і іншых краін - атрымлівайце асалоду ад прагляда тэлеканала Расія-Культура.
Кругласутачны тэлеканал Дом кіно прапануе фільмы вядомых расійскіх рэжысёраў, блакбастары, фільмы-прызёры прэстыжных кінафестываляў, аўтарскае кіно і свежыя серыялы.
Унікальны праект тэлеканала - тэматычныя рэтраспектывы фільмаў, якія збіраюць каля экранаў аўдыторыю знатакоў кінамастацтва. Таксама на канале магчыма ўбачыць фільмы, прысвечаныя творчым юбілеям знакамітыхакцёраў, рэжысёраў і сцэнарыстаў, чыі імены назаўседы ўвайшлі ў гісторыю расійскага кінематографа.
Тэлеканалы пачынаюць сваю работу замест каналаў «CCTV Рускі» і «Цікавае ТБ». Вяшчанне абодвух каналаў праводзіцца ў тэставым рэжыме і даступна для ўсіх абанентаў інтэрактыўнага тэлебачання ZALA.