Навiны | ZALA

Навiны

29.05.2011
14.10.2011

“БЕЛТЭЛЕКАМ” ПАДКЛЮЧЫЎ 400-тысячнага абанента ZALA

“БЕЛТЭЛЕКАМ” ПАДКЛЮЧЫЎ 400-тысячнага абанента ZALA 14 кастрычніка 2011 колькасць карыстальнікаў інтэрактыўным тэлебачаннем ZALA ў Беларусі дасягнула 400 000. Юбілейны абанент ZALA падключыўся ў Сэрвісным цэнтры “Белтэлекам” Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці. Удача ўсміхнулася жыхару аграгарадка Баркалабава. У якасці падарунка 400 000-му абаненту ZALA кампанія “Белтэлекам” уручыла сертыфікат на бясплатнае падключэнне і карыстанне інтэрактыўным тэлебачаннем ZALA на працягу года.
21.09.2011

У сетцы вяшчання ZALA адбыліся змены

З першых дзён верасня для абанентаў базавых пакетаў «ПРЭМ’ЕРА», «Проста ТБ» і «Карпаратыўны» распачата тэставае вяшчанне канала Disney Channel.   Канал Disney, у першую чаргу, арыентаваны на дзіцячую аўдыторыю, але і дарослыя гледачы знойдуць для сябе шмат цікавага. Бо ў сетцы вяшчання канала – перадачы, фільмы і серыялы для дзяцей і сямейнага прагляду.  
15.09.2011

Да ўвагі абанентаў ZALA

Паважаныя абаненты! У сувязі з правязденнем прафілактычных работ на абсталяванні платформы IPTV 15 жніўня з 00.00 да 06.00 магчыма кароткачасовае знікненне сервісаў ZALA. Выбачайце, каліласка, за магчымыя кароткачасвовыя нязручнасці.
09.08.2011

Да ўвагі абанентаў ZALA

У сувязі с правязденнем прафілактычных работ на абсталяванні платформы IPTV 9 жніўня з 01.00 да 06.00 магчыма кароткачасовае знікненне сервісаў ZALA.   Паважаныя абаненты! Выбачайце, каліласка, за магчымыя кароткачасвовыя нязручнасці.
05.08.2011

Увага, паважаныя абаненты ZALA

У сувязі з правядзеннем прафілактычных работ на абсталяванні платформы ZALA, 8 жніўня з 01.00 да 06.00 магчыма часовае знікненне сэрвісаў ZALA.   Паважаныя абаненты, прыміце нашы выбачэнні за прычыненыя нязручнасці.
04.08.2011

Аплаціць паслугі ZALA можна з дапамогай карт экспрэс-аплаты

З 3 жніўня аплаціць паслугі інтэрактыўнага тэлебачання ZALA можна з дапамогай карт экспрэс-аплаты byfly/ZALA, выкарыстоўваючы інфармацыйны партал ZALA. У раздзеле “Плацяжы” для абанентаў рэалізаваны модуль каб папоўніць свой асабісты рахунак на паслугі тэлебачання ці інтэрнета.   Карты экспрэс-аплаты выдаюцца трох наміналаў: 5 000, 10 000, 35 000. Для папаўнення рахунка выкарыстоўваюцца пін-код і код актывацыі, нанесеныя на картку і схаваныя пад ахоўным пластом.  
01.08.2011

Глядзіце каналы Travel Channel HD ды Viasat Nature/History HD у HD-якасці

З 1 жніўня ZALA запускае ў тэставым рэжыме два займальных тэлеканала ў HD-якасці- Travel Channel HD ды Viasat Nature/History HD.  
28.07.2011

Стартуе акцыя «Сябрам танней! Падключыцеся да ZALA i атрымайце знiжку!»

З 1 жніўня ва ўсіх сэрвісных цэнтрах і пунктах “Белтэлекам” стартуе самая сяброўская акцыя для будучых абанентаў ZALA*. Прыходзьце падключацца да ZALA разам з сябрамі і атрымлівайце зніжку 50% на падключэнне для ўсёй кампаніі. Акцыя распаўсюджваецца на дзвух, трох і болей чалавек, якія жадаюць глядзець дома інтэрактыўнае тэлебачанне. Акція дзейнічае толькі для новых абанентаў і праводзіцца на тэррыторыі усёй Беларусі да 31 жніўня. Увесь жнівень падключэнне да ZALA для дружных кампаній за паўкошту, памятаеце? 
14.07.2011

ZALA запускае новую інтэрактыўную кнопку: інфармацыйны партал і сервіс ТБ-банкінг

З 14 ліпеня інтэрактыўнае тэлебачанне ZALAадкрывае для сваіх абанентаў інфармацыйны партал. Новае рашэнне дазваляе прагледжваць навіны, інфармацыю аб надвор’і, курсах валют, здзяйсняць камунальныя плацяжы і іншыя фінансавыя аперацыі прама на экране тэлевізара. Інфармацыйны партал на першым этапе прадстаўлены ў тэставым рэжыме і будзе бясплатным для карыстальнікаў.