З 14 лістапада абаненты інтэрактыўнага тэлебачання ZALA атрымліваюць доступ да плацёжнай сістэмы ААТ «БПС-Сбербанк».
Цяпер уладальнікі пластыкавых карт «БПС-Сбербанка» таксама атрымаюць магчымасць аплаціць камунальныя паслугі, паслугі сувязі і іншыя плацяжы пры дапамозе сэрвісу «ТБ-банкінг», даступнага ў «Інфармацыйным партале» інтэрактыўанаг тэлебачання ZALA у закладцы «Плацяжы».
Для аплаты паслуг па банкаўскай карце неабходна зарэгістравацца ў інфакіёску банка ў сэрвісе «ТБ-банкінг», указаўшы нумар свайго мабільнага тэлефона. Пасля ўводу на экране тэлевізара (у полі для ўвода інфармацыі) зарэгістраванага нумару мабільнага тэлефона і паролю, атрыманага пры рэгістрацыі, сістэма банка генеруе аднаразовы пароль і перадае яго на нумар вашага мабільнага ў выглядзе SMS-паведамлення. Для ўваходу ў плацёжную сістэму банка неабходна ўвесці атрыманы аднаразовы пароль.
Вы атрымліваеце доступ да плацёжнай сістэмы банка і выконваеце неабходныя плацяжы. Усе аперацыі праводзяцца дома на экране тэлевізара тым жа чынам, як і пры работе са звычайным інфакіёскам.
Акрамя таго, у «Інфармацыйным партале» усім абаентам ZALA стала даступна рубрыка «Дошка аб'яў». Гэта аб'явы, якія трапляюць у службу «166» РУП «Белтэлекам» па ўсёй рэспубліцы. Пры жаданні загадчыка, пададзеная ў службу аб'ява размяшчаецца на Інтэрнэт-сайце службы 166 і аўтаматычна становіцца даступным для ўсіх абанентаў ZALA у «Інфармацыйным партале» у рэжыме прагляду
Інфармацыю па аплаце паслуг магчыма знайсці ў раздзеле «Дапамога» «Інфармацыйнага парталу» інтэрактыўнага тэлебачання ZALA, або атрымаць па нумары тэлефона даведачна-інфармацыйнай службы 130.