З 14 чэрвеня сайт інтэрактыўнага тэлебачання ZALA набывае новы выгляд і беларускамоўную версію! Адноўлены дызайн web-старонкі ZALA падкрэслівае і новы выгляд брэнда, які набыў больш лёгкія і празрыстыя рысы. У корані змянілася і навігацыя, прызначаная быць больш зручнай для карыстальнікаў. Уверсе адмыслова размешчаны палі для рэгістрацыі ў “кабінеце карыстальніка”, дзе можна наладжваць не толькі сэрвіс ZALA, але таксама і высакахуткасны інтэрнэт byfly, калі вы з’яўляецеся яго абанентам. Беларускамоўная версія сайта – гэта працяг канцэпцыі нацыянальнага беларускамоўнага брэнда, з нагоды якой наша інтэрактыўнае тэлебачанне і атрымала назву ZALA, ці па-беларуску “зала”. У дачыненні да інтэрактыўнага тэлебачання гэта атаясамліваецца з утульным прасторным пакоем, дзе ў коле сям’і ці сяброў вы можаце бавіць вольны час перад тэлевізарам і кіраваць ім ці ладзіць інтэрактыўныя забавы з дапамогай сэрвісаў ZALA. Паважаныя абаненты ZALA! Мы спадзяемся, што новы дызайн прыйдзецца вам даспадобы і стане больш зручным у карыстанні. Таксама маем надзею, што беларускамоўная версія будзе ацэнена вамі. Інтэрактыўнае тэлебачанне (IPTV) пачало дзейнічаць у Беларусі ўлетку 2008 г. У верасні 2009 г. “Белтэлекам” прэзентаваў гандлёвую марку ZALA, якая сёння атаясамліваецца з першым лічбавым інтэрактыўным тэлебачаннем ZALA. ZALAпрадастаўляецца на тэрыторыі ўсёй Беларусі, і яе абанентамі ўжо сталі больш за 290 тысяч чалавек. Унікальнасць ZALAў інтэрактыўных магчымасцях тэлебачання, якія дазваляюць ствараць сваю сетку вяшчання, кіраваць тэлеэфірам, ставіць прагляд у паўзу ці адмотваць відэакантэнт назад ці ўперад. Таксама ZALAмае шэраг дадатковых інтэрактыўных сэрвісаў.