ZALA запускае новую інтэрактыўную кнопку: інфармацыйны партал і сервіс ТБ-банкінг | ZALA

ZALA запускае новую інтэрактыўную кнопку: інфармацыйны партал і сервіс ТБ-банкінг

14.07.2011
Printer-friendly version

З 14 ліпеня інтэрактыўнае тэлебачанне ZALAадкрывае для сваіх абанентаў інфармацыйны партал. Новае рашэнне дазваляе прагледжваць навіны, інфармацыю аб надвор’і, курсах валют, здзяйсняць камунальныя плацяжы і іншыя фінансавыя аперацыі прама на экране тэлевізара. Інфармацыйны партал на першым этапе прадстаўлены ў тэставым рэжыме і будзе бясплатным для карыстальнікаў.
 
Электронны ТБ-дапаможніку IPTVZALAна экране вашага тэлевізара праявіць новую закладку, што вядзе на галоўную старонку інфармацыйнага партала. На ёй можна пабачыць апошнія навіны кампаніі “Белтэлекам”, а таксама закладкі “Надвор’е”, “Фінансы”, “Дапамога”, “Плацяжы”, “Рознае”. Інфармацыя пра надвор’е, курсы валют аднаўляецца аўтаматычна – разам са з’яўленнем адноўленных дадзеных ў першакрыніцах гэтых закладак. Першапачаткова ў рубрыцы “Рознае” транслююцца навіны інфармацыйнага агенцтва “БелТА”, а таксама размешчаны нумары справачна-інфармацыйных службаў кампаніі “Белтэлекам”.
 
Разам з адкрыццём партала пачынае работаць сервіс ТБ-банкінг, даступны праз закладку “Плацяжы”. З яго дапамогай абанентам ZALAадкрываецца функцыя плацяжоў “праз тэлевізар” – як у інфакіёсках. Такім чынам, абанент атрымлівае доступ да інтэрфейсаў звыклых плацёжных тэрміналаў і з дапамогай пульта дыстанцыйнага кіравання здзясняе простыя банкаўскія аперацыі. Першым банкам ў плацёжным сервісе ZALAстаў Белінвестбанк. Ужо ў хуткім часе з’явяцца новыя партнёры: Беларусбанк, Белаграпромбанк і БПС-банк, а таксама кампанія «ВЭБ ПЭЙ» (web-pay).
 
Для аплаты паслуг па банкаўскім карткам неабходна зарэгістравацца ў сістэме банка (напрыклад, у інфакіёску), указаўшы нумар мабільнага тэлефона. Пасля ўводу на экране тэлевізара зарэгістраванага нумара тэлефона, сістэма банка генеруе пароль і перадае яго праз SMS-паведамленне на зарэгістраваны нумар тэлефона. Кліент атрымоўвае доступ да банкаўскай сістэмы і праводзіць неабходныя плацяжы – як пры рабоце ў звычайным інфакіёску, толькі ў сябе дома. Акрамя таго, у хуткім часе, карыстаючыся ТБ-банкінгам, абаненты ZALAі byflyзмогуць аплачваць гэтыя паслугі з дапамогай карт экспрэс-аплаты “Белтэлекам”.
 
Пашыраючы свой інтэрактыўны функцыянал, тэлебачанне ZALAадкрывае новыя далягляды сваім абанентам, дапамагаючы вырашаць паўсядзённыя задачы хучэй і зручней. Інфармацыйным парталам і яго інтэрактыўнасцю здолеюць карыстацца абсалютна любыя кліенты ZALA– падпісчыкі інтэрактыўных і не інтэрактыўных ТБ-пакетаў. Інфармацыйны партал і магчымасці ТБ-банкінгу будуць пашырацца, пацвярджаючы філасофію: ZALA. Кіруй сваім тэлебачаннем!