З 01.08.2021 РУП «Белтэлекам» устанаўлівае максімальны памер пені, якi спаганяецца за несвоечасова вернутае абсталяванне, у памеры 3 базавых велічыні за кожную адзінку.
Змены распаўсюджваюцца на ўсе дагаворы аб аказанні паслуг электрасувязі, заключаныя з юрыдычнымі і фізічнымі асобамі, у рамках якіх РУП «Белтэлекам» прадастаўляе неабходнае для аказання паслугі абсталяванне на адказнае захоўванне (у карыстанне) без спагнання дадатковай аплаты.