Паважаныя абаненты!
4 жніўня ў складзе базавых і пашыраных пакетаў інтэрактыўнага тэлебачання ZALA і ў складзе тарыфнага плану «Канапа ТБ» SMART ZALA з'явяцца новыя тэлеканалы. У тэставым рэжыме пачнецца вяшчанне тэлеканалаў «Футбол», «Малыш-ТВ», «Феникс плюс Кино», «Морской» і Dorama. А для абанентаў ZALA IPTV Брэсцкай вобласці стане даступны рэгіянальны тэлеканал «Пінск» у складзе пашыраных і базавых пакетаў.
Прыемнага прагляду!
«Футбол» - на тэлеканале трансліруюцца матчы вядучых чэмпіянатаў і ліг, матчы за галоўныя кубкі футбольнага свету, адборачныя турніры, тэматычныя праграмы і аналітыка.
«Малыш-ТВ» - тэлеканал для дзяцей дашкольнага ўзросту. Эксклюзіўныя мультыплікацыйныя серыялы і пазнавальныя праграмы, якія ўлічваюць усе аспекты развіцця дзяцей. Высакаякасны забаўляльны і навучальны кантэнт, які дазваляе пашырыць кругагляд маленькім тэлегледачам.
«Феникс плюс Кино» - канал прапануе гледачу ўсю разнастайнасць жанраў - ад баевікоў і дэтэктываў да гістарычных і сучасных меладрам. Тэлеканал расійскіх серыялаў, даўно знаёмых гледачам і зусім новых.
«Морской» - у перадачах распавядаецца аб вядомых марскіх бітвах, жыцці і дзейнасці флатаводцаў. «Марскі» заклікае любіць мора. Таксама гледачы ўбачаць дакументальныя фільмы пра падводны свет і яго насельнікаў.
Dorama - гэта папулярныя серыялы з Паўднёвай Карэі, Японіі, Кітая, Тайваня і Турцыі, сабраныя на адным канале. Гледачоў чакае разнастайнасць культур і жанраў і толькі самыя захапляльныя гісторыі: лепшыя драмы, меладрамы, дэтэктывы і камедыі. Вы даведаецеся і адчуеце, чым жыве Усход.
«Пінск» - рэгіянальны тэлеканал, які адлюстроўвае навіны Палескага рэгіёну, спецыяльныя праекты, прысвечаныя прафілактыцы здаровага ладу жыцця, захаванню законнасці і правапарадку. Таксама на тэлеканале - мастацкія і дакументальныя фільмы.