20 красавіка 2020 года лінейку папулярных пакетаў паслуг папоўніў «ЯСНА 100 камфорт».
Ён уключае ў сябе наступныя паслугі:
- доступ да сеткі Інтэрнэт на хуткасці 100 Мбіт/с на прыём і 50 Мбіт/с на перадачу, а таксама нелімітаваны доступ да грамадскіх кропках Wi-Fi РУП «Белтэлекам» з выкарыстаннем дзеючых рэквізітаў (лагіна і пароля);
- інтэрактыўнае тэлебачанне ZALA на ўмовах тарыфнага плану «ZALA: Усё ўключана»;
- паслугі тэлефоннай сувязі c неабмежаванай колькасцю тэлефонных злучэнняў у сетцы РУП "Белтэлекам" і дадатковай паслугай CLIP;
- паслугу «Разумны дом».
Асаблівасцю пакета з'яўляецца новы падыход у рэалізацыі паслугі «Разумны дом», які прадугледжвае для абанента магчымасць выбару датчыкаў (акрамя відэакамеры), якія ўвойдуць у базавы камплект паслугі. Уключаныя прылады могуць быць як розныя, так і аднатыпныя. Нагадаем, раней у базавы камплект паслугі ўключаўся пэўны набор датчыкаў: датчык руху, датчык адкрыцця дзвярэй (вокнаў), датчык дыму.
Таксама інфармуем, што пакет паслуг «ЯСНА 50» з 20 красавіка 2020 года адпраўляецца ў архіў. Гэта азначае, што дзеючыя абаненты гэтага пакета могуць і далей працягваць ім карыстацца, аднак новыя абаненты падключыцца да яго не змогуць.