Дадатак «Мой Белтэлекам» стаў даступны на беларускай мове | ZALA

Дадатак «Мой Белтэлекам» стаў даступны на беларускай мове

15.04.2020
Printer-friendly version

Беларуская мова з'явіўся ў мабільным дадатку «Мой Белтэлекам», даступным на базе аперацыйнай сістэмы Android.

Каб змяніць мову, неабходна ўвайсці ў меню дадатка, перайсці ў раздзел «Налады» і выбраць падраздзел «Мова».

Нагадваем, што мабільны дадатак «Мой Белтэлекам» дазваляе абаненту самастойна кіраваць паслугамі, карыстацца рознымі опцыямі, не звяртаючыся у сэрвісныя цэнтры і call-цэнтр кампаніі. Напрыклад, сачыць за балансам, мяняць тарыфныя планы, а таксама ўключаць і адключаць дадатковыя паслугі, адсочваць статыстыку спажывання паслуг, папаўняць рахунак. Акрамя таго, у дадатку ёсць функцыянал анлайн-падтрымкі абанентаў, які ў аператыўным рэжыме дазваляе вырашыць пытанні, якія ўзнікаюць у кліентаў.

Сэрвіс дазваляе сачыць за неабмежаванай колькасцю паслуг з аднаго акаўнта. Такім чынам, пры неабходнасці можна кіраваць паслугамі, зарэгістраванымі на вашых сваякоў.

Карыстальнікам даступная таксама web-версія дадатка і мабільная версія на базе аперацыйнай сістэмы iOS.