Тэлеканал «ЯСНАе TV» пакажа эксклюзіўную прамую трансляцыю фінальнага раўнда Кантынентальнага кубка. За перамогу ў турніры, які пройдзе з 10 па 12 студзеня 2020 года дацкім Войенсе, пазмагаецца віцэ-чэмпіён Беларусі гродзенскі «Нёман».
Каманда Сяргея Пушкова пачне турнір 10 студзеня матчам супраць польскай «Краковіі». 11-га студзеня беларусы пазмагаюцца з гаспадарамі спаборніцтваў «Сендзеруйске». Завершыць фінал 12 студзеня сустрэча супраць брытанскага «Нотынгема».
Азартная гульня з удзелам беларускай каманды чакае вас на тэлеканале «ЯСНАе ТВ»:
10 студзеня: Нёман - Краковія (пачатак у 18:00 па беларускім часе).
11 студзеня: Нёман - Сендзеруйске (21:30).
12 студзеня: Нотынгем - Нёман (21:00).
Нагадаем, што гродзенцы прабіліся ў Суперфінал, заняўшы першае месца ў паўфінальным квартэце ў Кракаве, дзе іх супернікамі былі мясцовая «Краковія», данецкі «Данбас» і «Бейбарыс» з казахстанскага Атырау.
Пераможца Кантынентальнага кубка можа атрымаць права прадстаўляць сваю краіну ў Лізе чэмпіёнаў у сезоне-2020/21.
Глядзім на «ЯСНАе ТV», падтрымліваем нашых!