Напярэдадні навагодніх святаў ZALA IPTV робіць падарунак новым і існуючым абанентам.
«Новы год з ZALA» - гэта магчымасць бясплатна глядзець рэйтынгавыя фільмы і серыялы сусветнага і расійскага кінематографа ў новых каталогах «Відэа па падпісцы»!
Новыя каталогі сэрвісу «Відэа па падпісцы» - «Мастацкае кіно», «Замежныя серыялы» і «Айчынныя серыялы» - сталі даступныя абанентам інтэрактыўнага тэлебачання ZALA з 21 снежня 2018 года. У кожным каталогу прадстаўлены каля 600 фільмаў (ці серый) самых папулярных жанраў - прыгоды, драмы, баевікі, фэнтэзі, камедыі і інш. Багаты выбар кінастужак дапаможа правесці навагоднія святы і зімовыя канікулы цікава і пазнавальна.
Глядзець фільмы ў новых каталогах на ўмовах зніжкі 100% на абанементную плату можна з 21 снежня 2018 г. па 21 студзеня 2019 года ўключна. Падключыць каталогі можна любым зручным спосабам: у меню ZALA IPTV (з экрана тэлевізійнага прыёмніка пры дапамозе пульта дыстанцыйнага кіравання), у кабінеце карыстальніка, прыкладанні «Мой Белтэлекам» або ў сэрвісным цэнтры РУП «Белтэлекам». Колькасць праглядаў відэаматэрыялаў у каталогах на працягу дзеяння дагавора не абмежавана.
Па заканчэнні акцыі з 22 студзеня 2019 г. кошт абанементнай платы за 1 каталог складзе 3 руб. у месяц.
Падключайцеся і глядзіце ўнікальныя падборкі фільмаў і серыялаў у любы час ва ўтульнай хатняй абстаноўцы!