РУП «Белтэлекам» пашырае лінейку пакетаў паслуг «ЯСНА» і ўносіць змены ў некаторыя тарыфы на паслугі | ZALA

РУП «Белтэлекам» пашырае лінейку пакетаў паслуг «ЯСНА» і ўносіць змены ў некаторыя тарыфы на паслугі

21.08.2018
Printer-friendly version
Кампанія «Белтэлекам» увесь час вывучае інтарэсы аўдыторыі, каб зрабіць свае прапановы максімальна камфортнымі для абанентаў. З 1 верасня 2018 года лінейка пакетаў паслуг «ЯСНА» абнаўляецца, улічваючы самыя розныя патрэбы кліентаў.
 

Так, цяпер ва ўсе пакеты паслуг «ЯСНА» (акрамя «ЯСНА 10», «ЯСНА Гульнёвы» і «ЯСНА Гульнёвы SMART») будзе ўключаны доступ у грамадскія сеткі Wi-Fi c назвай «BELTELECOM» і «byflyWIFI».

У пакеце «ЯСНА 100» хуткасць доступу ў Інтэрнэт будзе павялічана ў 2 разы, а абаненцкая плата застанецца нязменнай. Пакет перайменаваны, і ў рамках «ЯСНА 200» абаненты атрымаюць доступ у Інтэрнэт на хуткасці да 200 Мбіт/с!

Акрамя таго, «Белтэлекам» папаўняе лінейку папулярных пакетаў паслуг новымі прапановамі.

«ЯСНА 100» і «ЯСНА 100 SMART» уключаюць безлімітны доступ у Інтэрнэт на хуткасці да 100 Мбіт/с, інтэрактыўнае ТБ (больш за 110 каналаў) або SMART ТБ (больш за 90 каналаў), доступ у грамадскія сеткі Wi-Fi c назвай «BELTELECOM» і «byfly WIFI», а таксама неабмежаваную колькасць злучэнняў у тэлефоннай сетцы «Белтэлекам» (па рэспубліцы) з паслугай CLIP (вызначальнік нумара).

Пры падключэнні «ЯСНА 50», карыстальнікі атрымаюць безлімітны доступ у Інтэрнэт на хуткасці да 50 Мбіт/с, інтэрактыўнае ТБ (больш 110 каналаў), доступ у грамадскія сеткі Wi-Fi з назвай «BELTELECOM» і «byfly WIFI», базавы пакет паслугі «Разумны дом», а таксама неабмежаваную колькасць злучэнняў у тэлефоннай сетцы «Белтэлекам» (па рэспубліцы) з паслугай CLIP (вызначальнік нумара).

Яшчэ адна новая прапанова - пакет «ЯСНА лайт» - уключае ў сябе неабмежаваную колькасць злучэнняў у тэлефоннай сетцы "Белтэлекам" (па рэспубліцы) з паслугай CLIP (вызначальнік нумара), інтэрактыўнае тэлебачанне ZALA (больш за 110 каналаў), а таксама доступ у грамадскія сеткі Wi-Fi c назвай «BELTELECOM» і «byfly WIFI».

 
Акрамя таго, інфармуем, што з 1 верасня 2018 года будзе павышаны кошт паслуг доступу ў сетку Інтэрнэт, некаторых пакетаў паслуг электрасувязі, а таксама кошт паслуг відэаканферэнцыі.
 
Павышэнне тарыфаў не закране рэгулюемыя паслугі мясцовай і міжгародняй тэлефоннай сувязі, міжнароднай тэлефоннай сувязі, паслугі доступу ў лінейна-кабельныя збудаванні, паслугі доступу ў сетку Інтэрнэт з гарантаванай паласой прапускання, паслугі хостынгу і інш.
 

C абноўленымі тарыфамі можна азнаёміцца тут.