Для максімальна камфортнага карыстання паслугамі кампаніі «Белтэлекам» мы прапануем абанентам падключыць новую паслугу «SMS-апавяшчэнне аб набліжэнні да парога адключэння».
У рамках паслугі* карыстальнікі інтэрнэту, тэлебачання, «Разумнага дома» або пакетаў паслуг могуць падключаць SMS-апавяшчэнне аб неабходнасці папоўніць баланс асабістага рахунку. Такім чынам, кліенты загадзя атрымаюць паведамленне аб набліжэнні да парога адключэння. SMS дасылаецца на названы абанентам нумар тэлефона або па змаўчанні – на нумар тэлефона, да якога прывязана прыкладанне «Мой Белтэлекам».
Абаненцкая плата за «SMS-апавяшчэнне аб набліжэнні да парога адключэння» у месяц складае 0,1 руб. Падключыць паслугу абанент можа ў прыкладанні «Мой Белтэлекам» або кабінеце карыстальніка.
*Прадастаўляецца толькі абанентам паслуг, якія тарыфікуюцца толькі з выкарыстаннем авансавага механізму аплаты.