Да ўвагі абанентаў: «Белтэлекам» правядзе планавыя работы | ZALA

Да ўвагі абанентаў: «Белтэлекам» правядзе планавыя работы

30.05.2018
Printer-friendly version



Паважаныя абаненты!

 

У сувязі з правядзеннем планавых работ у перыяд з 22-00 31.05.2018 да 23-00 01.06.2018 абанентам РУП «Белтэлекам» будуць недаступныя наступныя сэрвісы:

  • змена тарыфнага плана, падключэнне і адключэнне паслуг;

  • папаўненне балансу;

  • актывацыя карт экспрэс-аплаты (КЭА);

  • актывацыя карт WiFi.

Магчыма таксама некарэктнае адлюстраванне балансу ў кабінеце карыстальніка і ў прыкладанні «Мой Белтэлекам».

Звяртаем увагу, што плацяжы, ажыццёўленыя ў дадзены перыяд, будуць залічаны на асабістыя рахункі не раней 23-00 01.06.2018. У сувязі з гэтым просім вас загадзя папоўніць свае асабістыя рахункі.

 

Прыносім свае прабачэнні за дастаўленыя нязручнасці.