Паважаныя абаненты!
З 2 мая 2018 г. у базавых пакетах ZALA IPTV для абанентаў Віцебска і Віцебскай вобласці пачынаецца тэставае вяшчанне тэлеканала «ТВТ».
Тэлеканал «ТВТ» (Віцебск) уключае ў сябе 25 уласных тэлевізійных праектаў. Гэта сем выпускаў «Віцебскага весніка» штодня і выніковая інфармацыйна-аналітычная праграма "7дзён». Гэта сустрэчы ў телекафе «Вячэрні Віцебск». Гэта дзіцячая «Абракадабра» і моладзевая «ЗаДело». Гэта «Час Арт», «Прамая лінія», «Поспехі на дачы», «Карысная праграма», «Здароўе», «Спорт-інфарм» і шмат іншых аўтарскіх праектаў.
Тэлеканал «ТВТ» (Віцебск) - гэта лепшыя серыялы, сіткомы, мастацкія фільмы. Гэта перасоўная тэлевізійная станцыя для трансляцый з месца падзей у рэжыме рэальнага часу галоўных грамадска-палітычных, культурных і спартыўных падзей.