Абанентам ZALA IPTV Мінска і Мінскай вобласці стануць даступныя тэлеканалы Белтэлерадыёкампаніі ў HD-фармаце | ZALA

Абанентам ZALA IPTV Мінска і Мінскай вобласці стануць даступныя тэлеканалы Белтэлерадыёкампаніі ў HD-фармаце

30.03.2018
Printer-friendly version

30 сакавіка 2018 года РУП «Белтэлекам» пачынае трансляцыю тэлеканалаў Белтэлерадыёкампаніі ў HD-фармаце.  

Першымі малюнак у фармаце высокай выразнасці ўбачаць абаненты інтэрактыўнага тэлебачання ZALA Мінска і Мінскай вобласці пры наяўнасці тэхнічнай магчымасці. Работа па пераходзе на HD вядзецца ў шчыльным супрацоўніцтве з Белтэлерадыёкампаніяй. Да лістапада бягучага года плануецца завяршыць пераход вяшчання тэлеканалаў на фармат HD і даць магчымасць прымаць сігнал у новым фармаце па ўсёй краіне.

Каб удакладніць наяўнасць тэхнічнай магчымасці прагляду нацыянальных тэлеканалаў у фармаце HD абаненты ZALA IPTV могуць звярнуцца ў тэхнічную падтрымку па нумары 123. 

Падрабязная інфармацыя аб пераходзе тэлеканалаў Белтэлерадыёкампаніі на HD-фармат – на сайце www.tvr.by