РУП «Белтэлекам» апавяшчае абанентаў аб унясенні змяненняў у некаторыя тарыфы на паслугі | ZALA

РУП «Белтэлекам» апавяшчае абанентаў аб унясенні змяненняў у некаторыя тарыфы на паслугі

20.03.2018
Printer-friendly version

Паважаныя абаненты!

Тарыфная палітыка кампаніі «Белтэлекам» накіравана на максімальнае стрымліванне росту коштаў. Аднак пастаяннае развіццё тэлекамунікацыйных тэхналогій і забеспячэнне гарантавана высокай якасці паслуг немагчыма без мадэрнізацыі сеткі, набыцця сучаснага абсталявання, распрацоўкі новых тэхнічных рашэнняў і паслуг.

У сувязі з гэтым з 1 красавіка 2018 года кошт паслуг доступу ў сетку Інтэрнэт павялічыцца ў сярэднім на 3 працэнты.

Звяртаем увагу, што застаюцца нязменнымі тарыфы на найбольш запатрабаваныя ў гэты час пакетныя прапановы лінейкі «ЯСНА». Існуючыя тарыфы захаваюцца на папулярныя пакеты паслуг «ЯСНА 35», «ЯСНА 35+», «ЯСНА 75», «ЯСНА 75+», а также на тарыфны план паслуг доступу ў інтэрнэт «Рэкорд 25».

Будзе павышаны кошт паслуг тэлеграфнай сувязі, міжнародных тэлефонных злучэнняў (у т.л. па пропуску трафіку аператараў электрасувязі Рэспублікі Беларусь на сеткі замежных аператараў), выхад на абанентаў сотавай рухомай электрасувязі, даведачна-інфармацыйныя паслугі і іншыя дадатковыя паслугі электрасувязі. Змены кошту ў межах 6 працэнтаў закрануць таксама асноўныя тарыфныя планы тэлебачання Zala і некаторыя пакеты паслуг электрасувязі.

Павышэнне не закране тарыфы на рэгулюемыя паслугі мясцовай і міжгародняй тэлефоннай сувязі, паслугі доступу ў лінейна-кабельныя збудаванні, паслугі доступу ў сетку Інтэрнэт з гарантаванай паласой прапускання.

З абноўленымі тарыфамі можна азнаёміцца  тут.