Аплачвайце паслугі РУП "Белтэлекам" з дапамогай мабільнага прыкладання | ZALA

Аплачвайце паслугі РУП "Белтэлекам" з дапамогай мабільнага прыкладання

11.12.2017
Printer-friendly version

Абаненты РУП «Белтэлекам» могуць папоўніць рахунак з дапамогай сэрвісу аплаты прыкладання «Мой Белтэлекам».

Каб скарыстацца сэрвісам аплаты праз прыкладанне, неабходна выбраць адзін з трох спосабаў: банкаўская карта (аплата ажыццяўляецца праз інтэрнэт у рэжыме рэальнага часу непасрэдна пасля афармлення заказу); карта экспрэс-аплаты або абяцаны плацёж.

Звяртаем увагу, што нават пры адмоўным балансе рахунку абанентам даступная вэб-версія прыкладання «Мой Белтэлекам», з дапамогай якой таксама можна аплаціць паслугі адным з прапанаваных спосабаў.

Прыкладанне «Мой Белтэлекам» дазваляе сачыць за балансам, мяняць тарыфныя планы, а таксама ўключаць і адключаць дадатковыя паслугі, адсочваць статыстыку спажывання паслуг, папаўняць рахунак. Акрамя таго, прыкладанне мае функцыянал онлайн-падтрымкі абанентаў, які ў аператыўным рэжыме дазваляе вырашыць усе пытанні, якія ўзнікаюць у кліентаў. Для карыстальнікаў, якія аддаюць перавагу працы на персанальных камп'ютарах, існуе web-версія прыкладання. Таксама для запампоўкі даступная версія для Android і iOS.