Абноўлены інтэрфейс EPG (электронны праграмны гід) «ZALA Інтэрактыўная» | ZALA

Абноўлены інтэрфейс EPG (электронны праграмны гід) «ZALA Інтэрактыўная»

20.11.2017
Printer-friendly version





Да ўвагі абанентаў інтэрактыўнага тэлебачання ZALA Мінска і Мінскай вобласці!

 

З 20.11.2017 абнаўляецца інтэрфейс EPG (электронны праграмны гід) «ZALA інтэрактыўная» з рэалізацыяй наступных магчымасцяў:

 

1.Аўтаадключэнне прыстаўкі пры адсутнасці актыўнасці абанента больш за тры гадзіны.

2.Абмежаванні доступу да прагляду каналаў / тэлеперадач, якія абанент можа фарміраваць самастойна пры дапамозе функцыі «бацькоўскі пароль».

 

Для абмежаванняў доступу да прагляду тэлеперадач  прымяняюцца два спісы каналаў, абмежаваных да прагляду: агульны спіс і асабісты спіс. У пачатку прагляду тэлеперадач, абмежаваных да прагляду, неабходна ўвесці бацькоўскі пароль.

 

Агульны спіс фарміруецца рэдакцыямі тэлеканалаў на падставе рэйтынгу тэлеканала або тэлеперадачы, які прызначаецца афіцыйным органам. У раздзеле "Тэлебачанне» канал пазначаецца замкóм цёмнага колеру.

 

Асабісты спіс фарміруе абанент самастойная ў раздзеле "Тэлебачанне» як спіс каналаў, пры праглядзе якіх будзе запытвацца бацькоўскі пароль. У раздзеле "Тэлебачанне» неабходна выбраць канал у спісе і націснуць кнопу «Info». Выбраны канал пазначаецца замкóм блакітнага колеру.

 

 

Для налады бацькоўскага паролю:

1.Выберыце ўкладку Налады, перайдзіце да радзелу Бацькоўскі кантроль (ПАРОЛЬ па змаўчанні - «1»).

2.Прыбярыце пазнакі насупраць узроставых рэйтынгаў, якія будуць не даступныя для прагляду без паролю.

3.Для ўстаноўкі бацькоўскага паролю на заказ аўдыёвізуальных твораў з каталога «Відэа па запыце» прыбярыце адпаведную пазнаку.

4.Увядзіце Бацькоўскі пароль і націсніце кнопку ОК на пульце ДК для пацверджання паролю.

Пасля выканання п.п. 1-4 магчымасць замовы аўдыёвізуальных твораў з каталога «Відэа па запыце», прагляд тэлеканалаў і тэлеперадач будзе ажыццяўляцца па паролі.

 

 

Змяніць пароль

 

Для змены паролю ў раздзеле Змена паролю ўвядзіце стары і новы паролі (камбінацыю лічбаў) у другі і трэці радкі, націсніце кнопку Захаваць. Для выдалення няправільна набраных лічбаў выкарыстоўвайце ніжнюю кнопку

 

Узроставая класіфікацыя аўдыёвізуальных твораў адпавядае пастанове Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 25 кастрычніка 2016 г. № 871:

 

0+ - Няма ўзроставых абмежаванняў. Дадзены рэйтынг атрымліваюць фільмы / праграмы, у змесце якіх не прысутнічаюць сцэны, якія могуць хоць нейкім чынам паўплываць на дзіцячую псіхіку. Тым не менш, калі карціна атрымлівае гэты рэйтынг, то ніякім чынам нельга сцвярджаць, што фільм / праграма прызначаны толькі для дзяцей;

6+ - дзецям да 6 гадоў прагляд праграмы / фільма дазволены ў суправаджэнні бацькоў ці педагога. Такі рэйтынг атрымліваюць фільмы / праграмы, якія патрабуюць увагі з боку бацькоў. Магчыма, некаторыя сцэны з карціны бацькі палічаць непрымальнымі для прагляду сваімі дзецьмі. Але ў фільме / праграме дакладна адсутнічаюць сэксуальныя эпізоды і сцэны з выкарыстаннем наркотыкаў;

12+ - дзецям да 12 гадоў дазваляецца прагляд у суправаджэнні бацькоў ці педагога;

16+ - праграма / фільм дазволены для паказу гледачам, старэйшых за 16 гадоў;

18+ - праграма / фільм дазволены для паказу гледачам старэйшыя за 18 гадоў.

 

 

Платны прагляд відэа - пры замове платнага прагляду запытваецца бацькоўскі пароль.

Увага! Бацькі нясуць поўную адказнасць за доступ дзяцей да непажаданых перадач і каналаў і павінны самастойна кантраляваць іх.

 

Пры ўзнікненні тэхнічных праблем, звязаных з прадастаўленнем паслугі «ZALA», неабходна звярнуцца ў службу тэхнічнай падтрымкі па тэлефоне 123.

 

Кіраўніцтва карыстальніка IPTV