Да 30 чэрвеня 2017 года ўключна абаненты інтэрактыўнага тэлебачання* могуць ацаніць разнастайнасць тэлевізійных каналаў, уключаных у пашыраны базавы пакет «ZALA: усё ўключана» па льготнай цане.
На ўмовах акцыі «Круглы год з ZALA» пашыраны базавы пакет прадастаўляецца са зніжкай на 12 месяцаў з моманту падключэння. Першы месяц памер зніжкі складае 50%. Гэта значыць, што абаненты базовага тарыфнага плана «Прэм'ера» могуць перайсці на пашыраны тарыфны план «ZALA: усё ўключана» без павелічэння цаны.
Пачынаючы з другога месяца, памер зніжкі на абаненцкую плату складзе 15%. Такім чынам, цана тарыфнага плана «ZALA: усё ўключана» на ўмовах акцыі складзе 11,48 руб. Для падлучэння на ўмовах акцыі абанентам неабходна звярнуцца ў сэрвісны цэнтр кампаніі або змяніць тарыфны план на «ZALA: усё ўключана» ў кабінеце карыстальніка. Тарыфны план «ZALA: усё ўключана» прадугледжвае прагляд звыш 90 каналаў розных жанраў, а таксама дае абаненту магчымасць карыстацца інтэрактыўнымі функцыямі ZALA: пастаноўкай на паўзу і зрухам па сетцы вяшчання. * Пад дзеянне акцыі трапляюць абаненты фізічныя асобы, падлучаныя да паслугі IPTV на ўмовах тарыфных планаў «Проста ТБ» або «Прэм'ера» і якія маюць не больш за два тэматычных пакеты.