На ўмовах акцыі «Круглы год з ZALA», пашыраны базавы пакет прадастаўляецца са зніжкай на 12 месяцаў з моманту падключэння | ZALA

На ўмовах акцыі «Круглы год з ZALA», пашыраны базавы пакет прадастаўляецца са зніжкай на 12 месяцаў з моманту падключэння

16.01.2017
Printer-friendly version







У перыяд з 16 студзеня 2017 года па 31 сакавіка 2017 года ўключна абаненты фізічныя асобы могуць ацаніць разнастайнасць тэлевізійных каналаў, уключаных у пашыраны базавы пакет «ZALA: усё ўключана» па льготнай цане.

На ўмовах акцыі «Круглы год з ZALA», пашыраны базавы пакет прадастаўляецца са зніжкай на 12 месяцаў з моманту падключэння. Першы месяц памер зніжкі складае 50%, такім чынам абаненты базавага тарыфнага плана «Прэм'ера» могуць перайсці на пашыраны тарыфны план «ZALA: усё ўключана» без павелічэння кошту.

Пачынаючы з другога месяца памер зніжкі на абанементную плату складзе 15%. Такім чынам, цана тарыфнага плана «ZALA: усё ўключана» на ўмовах акцыі складзе 11,48 руб.

Абаненты архіўнага тарыфнага плана «Проста ТБ» таксама могуць пераключыцца на тарыфны план «ZALA: усё ўключана» і атрымаць зніжку на 12 месяцаў.

Тарыфны план «ZALA: усё ўключана» прадугледжвае прагляд звыш 90 каналаў розных жанраў, а таксама дае абаненту магчымасць карыстацца інтэрактыўнымі функцыямі ZALA: пастаноўкай на паўзу і зрухам па сетцы вяшчання.

Падрабязней аб акцыі