Беларусь палепшыла пазіцыі ў рэйтынгу па развіцці інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій (ІКТ) і заняла 31-е месца з 175 краін.
Міжнародны саюз электрасувязі падчас 14-га сімпозіум па усясьветным паказчыках у галіне электрасувязі / ІКТ (WTIS-2016), які праходзіць з 21 па 23 лістапада ў Габароне (Батсвана), апублікаваў штогадовую справаздачу "Вымярэнне інфармацыйнага грамадства - 2016", якая ўключае рэйтынг па індэксу развіцця інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій у 175 краінах свету. Паводле дадзеных справаздачы, індэкс развіцця ІКТ Беларусі складае 7,26, што адпавядае 31-му месцу ў рэйтынгу. Ужо другі год запар узначальвае рэйтынг Рэспубліка Карэя (значэнне індэкса - 8,84), затым ідуць Ісландыя (8,83) і Данія (8,74). Расійская Федэрацыя заняла 43-е месца (6,95), Казахстан - 52-е (6,57).
Дадзеная справаздача публікуецца штогод і ўключае ў сябе рэйтынг па індэксе развіцця інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій, які ілюструе дынаміку развіцця ІКТ у 175 краінах свету.