18 лістапада адбудзецца «прамая тэлефонная лінія» з генеральным дырэктарам РУП «Белтэлекам» | ZALA

18 лістапада адбудзецца «прамая тэлефонная лінія» з генеральным дырэктарам РУП «Белтэлекам»

18.11.2016
Printer-friendly version



 

У пятніцу, 18 лістапада, з 14.00 да 15.00 генеральны дырэктар РУП «Белтэлекам» Сяргей Іванавіч Сівадзедаў правядзе "прамую тэлефонную лінію».
 
У гэты дзень па тэлефоне (017) 327-19-19 можна будзе задаць пытанне генеральнаму дырэктару прадпрыемства, падзяліцца сваім меркаваннем, выказаць прапановы па актуальных пытаннях, якія адносяцца да кампетэнцыі РУП «Белтэлекам».
 
Звяртаем Вашу ўвагу, што ў адпаведнасці з заканадаўствам аб зваротах грамадзян пры звароце на «прамую тэлефонную лінію» неабходна ўказваць імя па бацьку і дадзеныя аб месцы жыхарства і / або работы / вучобы.