«Як падпісаць 1,3+ млн абанентаў на платны кантэнт – «Белтэлекам» распавёў, як развіваецца ZALA»
«Пра бізнес.», 8 лютага 2016
У еўрапейскіх краінах на рынку платнага ТБ асноўныя гульцы - кабельныя і спадарожнікавыя аператары. У Беларусі 7 гадоў таму запусцілася інтэрактыўнае тэлебачанне ZALA. Цяпер яго абаненцкая база складае 1,3 млн. Аб канкурэнцыі на рынку і планах па развіцці распавядае Сяргей Туромша, намеснік гендырэктара па камерцыйных пытаннях РУП «Белтэлекам».
Сяргей Туромша. Фота: Аляксей Піскун, probusiness.by
– Праект ZALA стартаваў 7 гадоў таму. Ёмістасць першай платформы складала ўсяго 10 000 абанентаў. Мы пачыналі з невялікіх гарадоў і рабілі акцэнт на паслугу інтэрактыўнага тэлебачання (IPTV). За 7 гадоў памер абаненцкай базы ZALA вырас да 1,3 млн па ўсёй Беларусі. Паводле нашых ацэнак, гэта прыкладна 30% хатніх гаспадарак або каля 40% рынку платнага тэлебачання.У процівагу беларускага рынку, на еўрапейскім рынку платнага тэлебачання больш папулярныя кабельныя і спадарожнікавыя аператары. Таму поспех ZALA па-свойму ўнікальны.
Адна з яго прычын - на момант з'яўлення нашага прадукту рынак быў не гэтак развіты. У буйных гарадах спажывец ужо меў шырокі выбар тэлеканалаў, але ў сярэднестатыстычнага жыхара, напрыклад, Глуска або Беразіно альтэрнатыў было няшмат: альбо антэны калектыўнага або індывідуальнага прыёму з 3-5 каналамі, альбо паслугі лакальнага аператара, які аб'ектыўна не меў магчымасці прапанаваць шырокую лінейку каналаў (зразумела, калі гаворка не ішла пра банальнае пірацтва), ды яшчэ з лічбавай якасцю....
Фота з сайта demura.tv
«Белтэлекам» прапанаваў спажыўцам альтэрнатыву. Зараз у пакетах інтэрактыўнай ZALA транслюецца звыш 100 каналаў, прапануецца 10 тэматычных пакетаў (у тым ліку ў фармаце HD) і 5 дадатковых паслуг - відэа па запыце, віртуальны кіназала, инфапартал, музыка па запыце і караоке.
Як мы рзвівалі праект
Спачатку асноўныя намаганні былі сканцэнтраваны на развіцці IP-тэлебачання. І хоць для гэтай тэхналогіі крытычная сеткавая інфраструктура, на першым часе ёмістасці рынку хапала для арганічнага росту абаненцкай базы.
Паступова павялічвалася колькасць даступных для прагляду каналаў, з'яўляліся новыя тэматычныя пакеты. Мы актыўна развіваліся:
1. У 2011 годзе пачалося будаўніцтва оптавалакновых сетак, якія здымалі тэхналагічны бар'ер для масавага падлучэння абанентаў у шматпавярхоўках. Здавалася, што зараз іншых бар'ераў для росту абаненцкай базы не існуе. Аднак паступова прыйшло разуменне, што дацягнуць медны або оптавалакновы провад да аддаленых паселішчаў, прыватнага сектара, аб'ектаў сэрвісу на аўтамагістралях, дачных пасёлкаў і іншых рынкавых сегментаў не атрымаецца - занадта доўга, дорага і практычна неакупна.
Фота з сайта kommersant.ru
Таму ў 2013 годзе ZALA прапанавала лічбавае эфірнае тэлебачанне. Гэта альтэрнатыва прыстаўцы DVB-T (стандарт лічбавага тэлебачання), якая дазваляе бясплатна праглядаць сацыяльны пакет з 9 каналаў. Паводле нашых ацэнак, такіх «сацыяльных» абанентаў у краіне налічваецца больш за паўмільёна. І гэта патэнцыйны рынак для эфірнай ZALA з яе 44 каналамі. Першы рубеж - 100 тысяч абанентаў - быў дасягнуты ў снежні 2015 года
Фота з сайта hellenicpulmonaryhypertension.gr
2. З'яўленне «разумных» тэлевізійных прыёнікаў і развіццё бесправадных тэхналогій перадачы дадзеных падштурхнула да развіцця ZALA ў бок праграмнага прадукту, што ўстанаўліваецца на Smart-тэлевізар, кампутар, планшэт або мабільны тэлефон.
У 2014 годзе мы запусцілі паслугу Smart ZALA.
Пакуль яе абаненцкая база слаба карэлюецца з аб'ёмамі продажаў смартфонаў або «разумных» тэлевізараў у краіне. Аднак у недалёкай перспектыве менавіта Smart ZALA павінна стаць візітнай карткай брэнда. Па колькасці транслюемых каналаў (69) яна ўжо набліжаецца да інтэрактыўнай ZALA.
Канкурэнты
Хоць паслуга ZALA прапануецца па ўсёй Беларусі, назваць «Белтэлекам» манапалістам было б неабдумана. У краіне няма амаль ні аднаго абласнога або раённага цэнтра, дзе ў ZALA няма хоць бы аднаго канкурэнта ў асобе кабельнага аператара. Больш за тое, у большасці буйных населеных пунктаў (з насельніцтвам звыш 100 тыс. Чалавек) мы не з'яўляемся лідэрамі па аб'ёме абаненцкай базы.
Сярод нашых канкурэнтаў - як прыватныя, так і дзяржаўныя аператары (апошнія, як правіла, - камунальныя прадпрыемствы).
Апошнія 2-3 гады канкурэнцыя ў сегменце платнага тэлебачання стала прыкметна больш жорсткай. Ідзе сур'ёзная барацьба за абанента ў гарадах. Пра вастрыню канкурэнцыі сведчаць і часам выкарыстоўваемыя нядобрасумленныя метады:
1. Нелегальная трансляцыя каналаў. Часам у адрас «Белтэлекама» раздаюцца папрокі, што ў мясцовага аператара можна набыць больш каналаў па меншай цане. Ведаючы прыкладны кошт гэтага кантэнту, у нас ёсць вялікія сумненні, што ён легальны. Хоць у глыбіні душы мы разумеем, што легальнасць кантэнту цікавіць абанентаў у апошнюю чаргу. Зразумела, мы трансляваць нелегальны кантэнт ня можем.
2. Заніжэнне абаненцкай базы пры заключэнні дагавораў з праваўладальнікамі. Часам узнікаюць кур'ёзныя сітуацыі: параўнальна невялікія канкурэнты прапаноўваюць аналагічны ZALA набор каналаў па цане істотна ніжэй нашай. І высвятляецца, што для зніжэння выдаткаў у перамовах з праваўладальнікамі аператар заніжае сваю абаненцкую базу ў разы. У выніку атрымліваючы сапраўды ўнікальныя фінансавыя ўмовы супрацоўніцтва.
Фота з сайта royalholiday.org
У той жа час, мы мяркуем, што ў існуючых умовах месца на рынку хопіць усім:
- Два тэлевізара на сям'ю - ужо звычайная практыка, а моладзь усё больш актыўна праглядае тэлеканалы на мабільных прыладах
- Плацежаздольны попыт стварае пэўную планку па цане прадукту для спажыўца - «упісацца» у такую цану, легальна набываючы правы на трансляцыю на ўвесь даступны кантэнт, і пры гэтым захоўваючы дапушчальны для большасці насельніцтва тарыф, немагчыма.
Таму нехта робіць стаўку на адныя сусветныя брэнды, нехта - на іншыя
- Лакальныя аператары часта транслююць мясцовыя каналы, якія не маюць цікавасці для жыхароў іншых рэгіёнаў. А значыць, дыферэнцыяцыя прадукту будзе існаваць і далей - у кожнага аператара будзе свой абанент
Цэнавая палітыка
Мы прпануем ZALA па ўсёй Беларусі і вымушаныя ўлічваць сярэдні ўзровень заробкаў у краіне. Лакальным аператарам ў нейкім сэнсе прасцей, яны могуць арыентавацца на плацежаздольнасць абанента ў канкрэтным населеным пункце.
Плацежаздольны попыт стварае пэўную планку па цане прадукту для спажыўца - p