Рэгіянальны тэлеканал «Беларусь 4» пачаў транслявацца ў Гомельскай і Віцебскай абласцях | ZALA

Рэгіянальны тэлеканал «Беларусь 4» пачаў транслявацца ў Гомельскай і Віцебскай абласцях

07.10.2015
Printer-friendly version
Пачалася трансляцыя тэлеканалаў «Беларусь 4. Гомель» (з 25 верасня) і «Беларусь 4. Віцебск» (з 28 верасня) у базавых пакетах інтэрактыўнага тэлебачання ZALA пад парадкавым нумарам 104. Канал адлюстроўваецца ў меню інтэрактыўнага тэлебачання ZALA і даступны для прагляду абанентам названых абласцей.

Ўключэнне ў IPTV рэгіянальнага тэлеканала «Беларусь 4. Гродна» запланавана на 10 кастрычніка, тэлеканала «Беларусь 4. Брэст» - на лістапад 2015 года

Магілёўшчына стала першай, дзе пад агульнай назвай «Беларусь 4» з'явілася рэгіянальнае тэлебачанне. Трансляцыя тэлеканала «Беларусь 4. Магілёў» пачалася 15 верасня 2015.

Ідэя стварэння рэгіянальнага тэлеканала «Беларусь 4» належыць Белтэлерадыёкампаніі і падтрымана Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь і абласнымі выканкамамі. Новы рэгіянальны тэлеканал - гэта канал з адзінай сеткай вяшчання, які выступае платформай для ўсіх абласцей краіны пад агульнай назвай «Беларусь 4» і выходзіць у кожнай з іх з указаннем дадзенага рэгіёну, напрыклад, «Беларусь 4. Віцебск», «Беларусь 4. Гродна" і г.д.