17 жніўня 2015 пачалася тэставая трансляцыя камерцыйных лічбавых пакетаў праграм з АРТПС Багданава Віцебскай вобласці | ZALA

17 жніўня 2015 пачалася тэставая трансляцыя камерцыйных лічбавых пакетаў праграм з АРТПС Багданава Віцебскай вобласці

18.08.2015
Printer-friendly version

З 17 жніўня 2015 з АРТПС ў н.п. Багданава Віцебскай вобласці пачалася тэставая трансляцыя камерцыйных лічбавых пакетаў праграм у стандарце DVB-T2 на частаце 47 ТВК (2-імультыплекс) і 50 ТВК (3-ці мультыплекс). Разліковая зона ўпэўненага прыёму з аўтаматычнай радыётэлевізійнай перадаючай станцыі (АРТПС) Багданава складзе 25 км.

Пачынаючы з 2008 года ў краінах Еўропы пачалося паступовае ўкараненне лічбавага вяшчання з выкарыстаннем новых стандартаў. Па тым жа шляху пайшлі і ў нас. У 2011 годзе было прынята рашэнне пры разгортванні другога і трэцяга пластоў пакрыцця выкарыстоўваць стандарт DVB-T2. Сумесны праект паміж РУП «Белтэлекам» і РУП «БРТПЦ» па ўкараненні эфірнага камерцыйнага тэлевяшчання, які стартаваў у кастрычніку 2013, на сённяшні дзень ахоплівае ўжо больш за 90% насельніцтва краіны, паслугай карыстаюцца больш 88.000.000 абанентаў, а лічбавыя перадатчыкі, якія ажыццяўляюць вяшчанне эфірнага камерцыйнага тэлебачання, устаноўлены на 84 радыётэлевізійным перадаючым цэнтры. Да канца года агульная колькасць лічбавых перадатчыкаў павялічыцца да 89.

Паслуга па доступе да сеткі эфірнага лічбавага тэлевізійнага вяшчання прадастаўляе абанентам магчымасць падключыць тэлебачанне ZALA там, дзе раней прагляд тэлеканалаў быў недаступны па прычыне адсутнасці тэхнічнай магчымасці.

Выкарыстоўваная бесправадная тэхналогія перадачы ТБ-сігналу дае магчымасць праглядаць тэлеканалы ў лічбавай якасці ў самых аддаленых кутках нашай краіны.

Азнаёміцца з картай пакрыцця сеткі камерцыйнага эфірнага лічбавага тэлевізійнага вяшчання можна тут.