Карыстайцеся перавагамі лічбавага тэлебачання РУП «Белтэлекам» | ZALA

Карыстайцеся перавагамі лічбавага тэлебачання РУП «Белтэлекам»

14.05.2015
Printer-friendly version

У сувязі з пераходам з 15 мая 2015 года ад аналагавага да лічбавага эфірнага тэлевізійнага вяшчання РУП «Белтэлекам» прапануе зацікаўленым асобам скарыстацца паслугамі лічбавага тэлебачання кампаніі.

Што неабходна рабіць кліентам, каб падключыцца да лічбавага тэлебачання?

Калі абаненты падключаны да паслуг тэлебачання ZALA ад РУП «Белтэлекам» - яны ўжо ажыццяўляюць прагляд тэлевізійнага сігнала ў лічбавым фармаце. Для іх нічога не зменіцца, ім не трэба ні аб чым клапаціцца.

Астатнім «Белтэлекам» прапануе падключыцца да паслуг лічбавага тэлебачання ZALA, абраўшы адзін з варыянтаў:

- інтэрактыўная ZALA(IPTV) – тэлебачанне па тэлефонным провадзе з магчымасцю прагляду праграм за мінулыя дні, пастаноўкай на паўзу, перамоткай, запісам праграм – каля 90 каналаў разнастайнай тэматыкі;

- эфірная ZALA– лічбавае эфірнае тэлебачанне, 44 канала;

- SMARTZALA - тэлебачанне праз Інтэрнэт, з магчымасцю прагляду праграм за мінулыя дні, пастаноўкай на паўзу, перамоткай, запісам праграм, каля 50 каналаў. Прагляд магчымы з тэлевізараў, персанальных кампутараў і ноўтбукаў, планшэтаў і смартфонаў.

Перавагі для абанента:

- абанентам інтэрактыўнага і эфірнага тэлебачання ZALA- прыстаўка прадастаўляецца бясплатна на час дзеяння дагавора. Для паслугі SMARTZALA прыстаўка не патрабуецца;

- падключэнне і наладу ажыццяўляюць спецыялісты РУП «Белтэлекам».


Даслаць заяўку на падключэнне паслугі магчыма на сайце www.zala.by або звярнуўшыся ў сэрвісны цэнтр Белтэлекам.

Запрашаем усіх жадаючых скарыстацца паслугамі лічбавага тэлебачання РУП «Белтэлекам».