З 31 сакавіка 2015 года «Белтэлекам» прапануе паслугу– SMART ZALA. Цяпер карыстальнікі змогуць глядзець тэлевізіныя каналы на разнастайных прыладах: кампутары, планшэце і смартфоне пад кіраўніцтвам аперацыйных сістэм Android, iOS. Атрымаць доступ да паслугі абаненты могуць як пры дапамозе доступу да сеткі Інтэрнэт ад РУП «Белтэлекам», так і з выкарыстаннем доступу да сеткі Інтэрнэт іншых аператараў. Адзін акаўнт дае магчымасць праглду кантэнта на двух прыладах адначасова.
На першым этапе абанентам прапанаваны адзін ТБ-пакет «Канапа ТБ». У яго ўвайшлі каналы самых розных жанраў і накірункаў: кіно, навіны, мультфільмы, аўтарскія перадачы, музыка, спартыўныя трансляцыі і шмат іншага.
Новая паслуга захавае зручныя сэрвісы інтэрактыўнага тэлебачання ZALA: адкладзены прагляд (са зрухам назад па сетцы вяшчання да 48 гадзін), запіс тэлевізійных праграм на серверным абсталяванні РУП «Белтэлекам» з мэтай далейшага прагляду ў зручны час, функцыя «Бацькоўскі пароль».
Трэбы адзначыць, што на экране прылады абаненту даступна праграма перадач са зручным пошукам.
Для карыстання паслугай (прагляд кантэнту ў SD-фармаце) абанентам даступны тры тыпы хуткасных профіляў: 800 кбі/с (відэа H.264 640x360p25), 1000 кбіт/с (відэа H.264 720x576p25) і 1800 кбіт/с (відэа H.264 720x576p25).
Аплата Інтэрнэт-трафіку, выкарыстоўваемага ў працэсе прагляду SMART ZALA, будзе ажыццяўляцца ў адпаведнасці з умовамі тарыфнага плана вашага Інтэрнэт-аператара. У абанентаў byfly, падключаных да тарыфных планаў з улікам трафіку (за выключэннем тарыфнага плана «Камфорт-міні»), расхода платнага трафіку Інтэрнэт пры праглядзе SMART ZALA не будзе. Падключэнне паслугі магчыма пры візіце ў сэрвісны цэнтр, праз асабісты кабінет карыстальніка і з дапамогай рэгістрацыі на сайце. Пры падключэнні паслугі ў сэрвісным цэнтры або праз асабісты кабінет карыстальніка абанентам прадастаўляецца зніжка ў памеры 20% на карыстанне паслугай. Пералік прылад з указаннем праграмнага забеспячэння, на якіх магчымы доступ да паслугі SMART ZALA: 1. На персанальных камп'ютэрах і ноўтбуках:
- Windows (ад Windows XP і вышэй);
- MacOS (ад 10.9 і вышэй).
2. На планшэтных камп'ютэрах і смартфонах на базе аперацыйнай сістэмы Android:
- Android 4 (4.0.x, 4.1.x, 4.2.x, 4.3.x).
3. На планшэтных камп'ютэрах і смартфонах на базе аперацыйнай сістэмы iOS:
- iOS 6.x;
- iOS 7.x.
4. На міні-камп'ютэрах на базе аперацыйнай сістэмы Android версій Android 4 (4.0.x, 4.1.x, 4.2.x, 4.3.x).
Мінімальныя патрабаванні да ПК для запуска прыкладання:
Windows XP
2.33GHz or faster x86-compatible processor, or Intel® Atom™ 1.6GHz or faster processor for netbooks
512MB of RAM (1GB of RAM recommended for netbooks); 128MB of graphics memory
MacOSX 10.9
Intel Core™ Duo 1.83GHz or faster processor
512MB of RAM; 128MB of graphics memory
Мінімальны дазвол экрана 1280х720
У бліэйшы час паслуга SMART ZALA стане даступна на тэлевізарах LG з падтрымкай функцыі Smart TV.
Тэхнічная падтрымка па паслуге SMART ZALA ажыццяўляецца па тэлефоне 23 кругласутачна.
Дадатковую інфармацыю па паслуге магчыма атрымаць па тэлефоне call-цэнтра 130 (даведка бясплатная).
Перайсці ў раздзел SMART ZALA