Сёння «Белтэлекам» запускае ў тэставае вяшчанне новы тэлеканал «Да Вінчы» у базавых пакетах інтэрактыўнага тэлебачання ZALA | ZALA

Сёння «Белтэлекам» запускае ў тэставае вяшчанне новы тэлеканал «Да Вінчы» у базавых пакетах інтэрактыўнага тэлебачання ZALA

20.03.2015
Printer-friendly version

У базавыя пакеты ZALA у тэставым рэжыме ўключаны канал «Да Вінчы» замест тэлеканала «Travel Channel». Канал уключаны з мэтай вывучэння пераваг гледачоў і даступны абанентам у рэжыме тэставага прагляду.

Да Вінчы - адукацыйны тэлеканал для сямейнай аўдыторыі. Праграмы, прысвечаныя навуке, яе гісторыі і сучасным дасягненням, біяграфіям навукоўцаў, тэлеэнцыклапедыі. Дакументальныя фільмы, забаўляльныя перадачы для дзяцей, анімацыя.

Падрабязней азнаёміцца са зместам пакетаў тэлеканалаў, умовамі падключэння інтэрактыўнага тэлебачання ZALA, коштам паслуг магчыма на сайце  www.zala.by, карпаратыўным сайце www.beltelecom.by,  у сэрвісных цэнтрах кампаніі або ў спецыялістаў бясплатнай даведачна-інфармацыйнай службы «Белтэлекам» па кароткім нумары 130.

Жадаем прыемнага прагляду!