«Белтэлекам» працягвае пашыраць зону вяшчання лічбавага эфірнага тэлебачання | ZALA

«Белтэлекам» працягвае пашыраць зону вяшчання лічбавага эфірнага тэлебачання

27.10.2014
Printer-friendly version

Падключыцца да базавага пакету «Стандарт ТБ» і ацаніць перавагі лічбавагаэфірнага тэлебачання ўжо могуць жыхары: г. Баранавічы і Баранавіцкага раена, г. Ляховічы і Ляхавічскага раена Брэсцкай вобласці, а таксама г. Карэлічы і Карэлічскага раена Гродзенскай вобласці.

Базавы пакет «Стандарт ТБ» лічбавага эфірнага тэлебачання ZALA уключае 18 папулярных тэлеканалаў на любы густ (дзіцячыя, пазнавальныя, забаўляльныя, спартыўныя). Абаненты таксама атрымліваюць магчымасць бясплатнага прагляду 8 агульнарэспубліканскіх каналаў, транслюемых у адкрытым фармаце на усей тэрыторыі Беларусі.

Акрамя базавага пакета праграм, абанентам некаторых раенаў Беларусі даступны дадатковыя тэматычныя пакеты:

-  «Дзіцячы»

- «Для душы» ;

- «Фільмавы»

- «Пазнавальна-забаўляльны» .

Максімальная колькасць каналаў, даступных абанентам, з улікам дадатковых тэматычных пакетаў можа даходзіць да 44.

Да канца 2014 плануецца забяспечыць трансляцыю тэматычных пакетаў праграм у зоне дзеяння ўсіх радыётэлевізійных перадаючых станцый, якія ўжо транслююць праграмы базавага пакету «Стандарт ТБ» на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.Такім чынам, планаваная зона пакрыцця эфірным тэлевізійным вяшчаннем з улікам тэматычных пакетаў на канец 2014 складзе каля 50%.

Актыўнае пашырэнне сеткі з'яўляецца адной з прыярытэтных задач РУП «Белтэлекам». У 2015 годзе наша кампанія разлічвае павялічыць ахоп тэрыторыі краіны камерцыйным эфірным тэлебачаннем да 80%. У мінулым годзе было ўстаноўлена 25 лічбавых перадатчыкаў, а да канца 2014 іх колькасць павялічыцца да 107. Яшчэ больш за 70 лічбавых перадатчыкаў плануецца ўсталяваць у 2015 годзе, што дазволіць ахапіць да 80% тэрыторыі краіны эфірным камерцыйным тэлебачаннем.

Пры рэалізацыі праекта эфірнага камерцыйнага тэлебачання выкарыстоўваецца стандарт DVB-T2. Пры выкарыстанні аднолькавага радыёчастотнага рэсурсу прымяненне гэтага стандарту дае магчымасць істотна павялічыць колькасць перадаваемай інфармацыі. Замест 8-10 праграм у стандарце DVB-T, карыстальнік атрымлівае пакет з 18 тэлевізійных праграм, якія трансліруюцца адным перадатчыкам.

Сумесны праект паміж РУП «Белтэлекам» і РУП «Беларускі радыётэлевізійны перадаючы цэнтр» па ўкараненні эфірнага камерцыйнага тэлевізійнага вяшчання, які стартаваў у кастрычніку 2013, на сённяшні дзень ахоплівае больш за 40% тэрыторыі Беларусі, паслугай карыстаецца больш за 39 тыс. абанентаў.