Лічбавае эфірнае тэлебачанне пашырае зону вяшчання ў Мінскай вобласці | ZALA

Лічбавае эфірнае тэлебачанне пашырае зону вяшчання ў Мінскай вобласці

29.08.2014
Printer-friendly version

ZALA працягвае пашыраць зону вяшчання лічбавага эфірнага тэлебачання. Цяпер падключыцца да базавага пакета «Стандарт ТБ» могуць абаненты Барысаўскага раёна і г. Барысаў, а таксама жыхары Лагойскага раёна.

Базавы пакет «Стандарт ТБ» лічбавага эфірнага тэлебачання ZALA ўключае 18 папулярных тэлеканалаў на любы густ (фильмовые, дзіцячыя, пазнавальныя, забаўляльныя, спартыўныя), а таксама 8 агульнарэспубліканскіх каналаў, якія трансліруюцца ў адкрытым фармаце на ўсёй тэрыторыі Беларусі.

Дадатковыя тэматычныя пакеты «Дзіцячы», «Для душы», «Фільмавы», «Пазнавальна-забаўляльны» доступны для абанентаў, якія пражываюць у зоне дзейнічаючых перадатчыкаў:
Бягомль (Докшыцкі раён), Ушачы, Віцебск, Ліёзна – Віцебскай вобласці;
Бярэзіно, Чэрвень, Крупкі, Калодзішчы, Ярашоўка (Дзяржынскі раён) і Плешчаніцы (Лагойскі раён) – Мінскай вобласці;
Сінкевічы (Лунінецкі раен), Куплін (Пружанскі раен), Ракітніца (Брэст) – Брэсцкай вобласці;
Гомель, Солтанава (Рэчыцкі раен), Жлобін, Брагін, Слабада (Лельчыцкі раен) – Гомельскай вобласці;
Техцін (Бялыничски раен), Бабруйск, Крычаў і Касцюковічы – Магілеўскай вобласці.

Максімальная колькасць каналаў, даступных абанентам, з улікам дадатковых пакетаў можа даходзіць да 44.

На 29 жніўня 2014 года функцыянуюць 40 перадатчыкаў (вяшчанне пакета «Стандарт ТБ»).

Азнаеміцца з картай пакрыцця лічбавага эфірнага тэленбачання магчыма тут.

Падрабязную інфармацыю аб умовах падключэння да пакетаў лічбавага эфірнага тэлебачання ZALA мачыма атрымаць на сайце zala.by і па тэлефоне даведачна-інфармацыйнай службы 130 (даведка бясплатная).