ZALA пастаянна пашырае зону вяшчання лічбавага эфірнага тэлебачання. Цяпер ацаніць яго перавагі могуць жыхары:
- Мсціслаўскага раёна і г. Магілёва - Магілёўскай вобласці;
- Петрыкаўскага і Брагінскага раёнаў - Гомельскай вобласці;
- Лёзненскага і Аршанскага раёнаў, г. Віцебска - Віцебскай вобласці.
Базавы пакет «Стандарт ТВ» лічбавага эфірнага тэлебачання ZALA ўключае 18 папулярных тэлеканалаў на любы густ (фильмовые, дзіцячыя, пазнавальныя, забаўляльныя, спартыўныя), а таксама 8 агульнарэспубліканскіх каналаў, якія трансліруюцца ў адкрытым фармаце на ўсёй тэрыторыі Беларусі.
Дадатковыя тэматычныя пакеты «Дзіцячы», «Для душы», «Фильмовый», «Пазнавальна-забаўляльны» даступныя для абанентаў, якія пражываюць у зоне дзеяння перадатчыкаў:
- Бягомль (Докшыцкі раён), Ушачы, Віцебск - Віцебскай вобласці;
- Беразіно, Чэрвень, Крупкі, Калодзішчы, Ярошевка (Дзяржынскі раён) - Мінскай вобласці;
- Сінкевічы (Лунінецкі раён) - Брэсцкай вобласці;
- Жлобін - Гомельскай вобласці;
- Цяхцін (Бялыніцкі раён), Бабруйск, Крычаў і Касцюковічы - Магілёўскай вобласці.
Максімальную колькасць каналаў, даступных абанентам, з улікам дадатковых пакетаў можа даходзіць да 44.
На 10 чэрвеня 2014 функцыянуе 34 перадатчыка (вяшчанне пакета «Стандарт ТБ"). Азнаёміцца з картай пакрыцця лічбавага эфірнага тэлебачання магчыма тут.
Падрабязную інфармацыю аб умовах падключэння да пакетаў эфірнага тэлебачання ZALA магчыма атрымаць на сайце zala.by і па тэлефоне даведачна-інфармацыйнай службы 130 (даведка бясплатная).