ZALA увесь час пашырае зону вяшчання лічбавага эфірнага тэлебачання. Зараз ацаніць перавагі лічбавага эфірнага тэлебачання могуць жыхары:
- Жлобінскага раена – Гомельскай вобласці;
- Бабруйскага, Крычаўскага, Касцюковіцкага і Слаўгарадскага раенаў – Магілеўскай вобласці;
- Шаркаўшчынскага раена – Віцебскай вобласці;
- Драгічынскага і Бярозаўскага раенаў– Брэсцкай вобласці.
Базавы пакет сеткі эфірнага лічбавага тэлевізійнага вяшчання «Стандарт ТБ» тэлебачання ZALA уключае 18 папулярных тэлеканалаў на любы густ (фільмавыя, дзіцячыя, пазнавальныя, забаўляльныя, спартыўныя), а таксама 8 агульнарэспубліканскіх каналаў, якія транслююцца ў адкрытым фармаце на ўсей тэрыторыі Беларусі.
Дадатковыя тэматычныя пакеты «Дзцячы», «Для душы», «Фільмавы», «Пазнавальна-забаўляльны» даступны для абанентаў, якія пражываюць у зоне дзеяння перадатчыкаў:
- Бягомль (Докшыцкі раен), Ушачы – Віцебскай вобласці;
- Беразіно, Чэрвень, Крупкі, Калодзішчы, Ярашоўка (Дзержынскі раен) – Мінскай вобласці;
- Жлобін – Гомельскай вобласці;
- Тэхцін (Бялынічскі раен), Бабруйск, Крычаў і Касцюковічы – Магілеўскай вобласці.
Максімальная колькасць каналаў з улікам дадатковых пакетаў можа даходзіць да 44.
На 16 мая 2014 года функцыянуюць 27 передатчыкаў (вяшчанне пакета «Стандарт ТБ»). Азнаеіцца з картай пакрыцця сеткі камерцыйнага эфірнага лічбавага тэлевізійнага вяшчання магчыма тут.
Падрабязную інфармацыю аб умовах падключэння да пакетаў эфірнага тэлебачання ZALA магчыма атрымаць на сайце zala.by і па тэлефоне даведачна-інфармацыйнай службы 130 (даведка бясплатная).