Паважаныя абаненты, інтэрактыўнае тэлебачанне ZALA прадстаўляе сваім абанентам новы тэматычны пакет – КІНАмікс. У пакет увайшлі ўжо добра знаемыя па тэставым перыядзе вяшчання телеканалы: Дом кіно, НТБ+ Кіналюкс, НТБ+ Кінахіт, НТБ+ Наша новае кіно, Індыя ТБ.
Дом кіно — тэлеканал, які транслюе фільмы і серыялы расійскай і савецкай вытворчасці. Вяшчанне ажыццяўляецца кругласутачна.
НТБ+ Кіналюкс – тэлеканал, арыентаваны на масавага гледача. Дэвіз канала: Кіно для ўсіх! Ніякіх аўтарскіх эксперыментаў і спрэчных кінастужак. Кіно як забава, кіно як адпачынак для ўсей сям'і.
НТБ+ Кінахіт – гэта, перш за ўсе, якасныя забавы, разлічаныя на актыўных людзей.
НТБ+ Наша новае кіно – канал айчынных фільмаў апошніх дзесяці гадоў. Стужкі, якія атрымалі ўзнагароды міжнародных і расійскіх кінафестываляў.
Індыя ТБ – канал кінафільмаў і тэлевізійных праграм Індыі. Усім, каму падабаецца Індыйскае кіно, хто цікавіцца індыйскай культурай: класічныя стужкі Балівуда і прэм'еры новых фільмаў і срыялаў, музыка і навіны індыйскага кіно, дакументальныя і пазнавальныя праграмы..
Штомесячная плата за карыстанне пакетам складзе 9 900 руб. (з улікам ПДВ).
Падключыцца да тэматычнага пакета «КІНАмікс» змогуць абаненты ZALA, падключаныя да аднаго з базавых пакетаў – «Прэм'ера», «Проста ТБ» або «Карпаратыўны».
На новы тэматычны пакет «КІНАмікс» магчыма падключыцца ва ўсіх сэрвісных цэнтрах «Белтэлекам». Азнаеміцца з парадкам аказання паслуг тэлебачання ZALA магчыма тут.
Падрабязную інфармацыю пра ўмовы падключэння да пакетаў інтэрактыўнага тэлебачання ZALA магчыма атрымаць на сайце www.zala.by і па тэлефоне даведачна-інфармацыйнай службы 130 (даведка бясплатная).