Лічбавае эфірнае тэлебачанне пашырае зону вяшчання | ZALA

Лічбавае эфірнае тэлебачанне пашырае зону вяшчання

17.01.2014
Printer-friendly version

Са студзеня 2014 абанентамі лічбавага эфірнага тэлевізійнага вяшчання могуць стаць жыхары Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці і Лагойскага раёна Мінскай вобласці.

 
Базавы пакет сеткі эфірнага лічбавага тэлевізійнага вяшчання «Стандарт ТБ» тэлебачання ZALA ўключае 18 папулярных тэлеканалаў на любы густ (фільмавыя, дзіцячыя, пазнавальныя, забаўляльныя, спартыўныя), а таксама 8 агульнарэспубліканскіх каналаў, якія трансліруюцца ў адкрытым фармаце на ўсёй тэрыторыі Беларусі.

 
Абаненты, якія пражываюць у зоне дзеяння перадатчыкаў Бягомль, Беразіно, Крупкі, Калодзішчы, Ушачы, Цяхцін і Плешчаніцы, акрамя базавага пакета могуць падключыць і дадатковыя тэматычныя пакеты ( «Дзіцячы», «Для душы», « Фільмавы», «Пазнавальна-забаўляльны»). Максімальную колькасць каналаў з улікам дадатковых пакетаў можа даходзіць да 44.

Азнаеміцца з картай пакрыцця сеткі камерцыйнага эфірнага лічбавага тэлевізійнага вяшчання магчыма тут.

 Падрабязную інфармацыю аб умовах падключэння да пакетаў эфірнага тэлебачання ZALA магчыма атрымаць на сайце zala.by і па тэлефоне даведачна-інфармацыйнай службы 130 (даведка бясплатная).