Штодня абаненты інтэрактыўнага тэлебачання ZALA карыстаюцца аплатнымі сістэмамі розных банкаў. Сёння аплату паслуг можна ажыццявіць і пры дапамозе сэрвісу «ТБ-банкінг», які быў рэалізаваны ў рамках «Інфармацыйнага партала» ZALA.
Сэрвіс ТБ-банкінг дазваляе трымальнікам банкаўскіх плацежных картак ААТ «АСБ Беларусбанк», ААТ «БПС-Ашчадбанк», ААТ «Белінвестбанк» і ААТ «Белаграпрамбанк» дыстанцыйна здзяйсняць плацяжы, атрымліваць даведачную інфармацыю па рахунках і здзяйсняць іншыя аперацыі.
Пачаць карыстацца сэрвісам «ТБ-банкінг» вельмі проста. Для аплаты паслуг па банкаўскай карце неабходна зарэгістравацца ў інфакіёску адпаведнага банка, паказаўшы нумар свайго мабільнага тэлефона, а пасля ўвесці атрыманы пры рэгістрацыі аднаразовы пароль у поле для ўводу інфармацыі на экране тэлевізара.
ТБ-банкінг Інфармацыйнага партала інтэрактыўнага тэлебачання ZALA - гэта:
1. Аплата паслуг сувязі і камунальных паслуг, паслуг кабельнага тэлебачання, Інтэрнэт-правайдэраў і інш
2. Інфармацыя аб астатку грашовых сродкаў на рахунку карткі.
3. Інфармацыя аб руху грашовых сродкаў па рахунках карткі.
4. Здзяйсненне аперацый кругласутачна не залежна ад рэжыму працы банка.
Але ж галоўная перавага выкарыстання сэрвісу - доступ да інтэрфейсаў звыклых плацежных тэрміналаў пры дапамозе пульта дыстанцыйнага кіравання. Дзякуючы «ТБ-банкінгу» аплачваць камунальныя паслугі, паслугі сувязі, здзяйсняць іншыя плацяжы можна не выходзячы з дому - з хатняга тэлевізара!
Больш падрабязна аб рэгістрацыі трымальнікаў пластыкавых карт пералічаных банкаў і аплаце паслуг можна даведацца ў раздзеле "Дапамога" інфармацыйнага партала ZALA, а таксама на сайце www.zala.by або па тэлефоне даведачна-інфармацыйнай службы 130 (даведка бясплатная).
Плата за карыстанне сістэмай ТБ-банкінг не спаганяецца.