byfly і ZALA: час вяртацца! | ZALA

byfly і ZALA: час вяртацца!

04.06.2013
Printer-friendly version

Першы летні дзень прыносіць выдатныя навіны: кампанія «Белтэлекам» прадстаўляе ўнікальную акцыю для абанентаў інтэрактыўнага тэлебачання ZALA, якія былі падключпаны да паслуг аператара і па якіх-небудзь прычынах спынілі дагаворныя адносіны ў перыяд з 1 студзеня 2010 года па 1 мая 2013 года.

 

З сённяшняга дня ў любым сэрвісным цэнтры кампаніі «Белтэлекам» вы можаце падключыцца да пакета тэлевізійных праграм «Прэм'ера» ад ZALA і на працягу года з моманту падключэння аплачваць выбраныя паслугі са значнай зніжкай!

 

Кошт ТБ-пакета "Прэм'ера" са зніжкай 25%, што на дату запуску акцыі складае 39 000 руб. у месяц (з ПДВ). Установачная плата пры падключэнні да ZALA не спаганяецца.

Акцыі дзейнічаюць на працягу ўсяго лета - з 1 чэрвеня па 1 верасня 2013 года і даступныя фізічным асобам.

Падрабязную інфармацыю аб умовах прадастаўлення акцый можна даведацца на Інтэрнэт-сайтах www.byfly.by, www.zala.by і па тэлефоне даведачна-інфармацыйнай службы 130 (даведка бясплатная).