Інтэрактыўнае тэлебачанне ZALA запускае новы тэматычны пакет «Для душы» | ZALA

Інтэрактыўнае тэлебачанне ZALA запускае новы тэматычны пакет «Для душы»

28.05.2013
Printer-friendly version

З 27 мая 2013 года інтэрактыўнае тэлебачанне ZALA прадстаўляе сваім абанентам новы тэматычны пакет - Для душы. У пакет ўвайшлі ўжо добра знаёмыя па тэставым перыядзе тэлеканалы ТДГсаюз, Саюз, а таксама канал Жэст.

Магчымасць падключыцца на тэматычны пакет «Для душы» ёсць у кожнага з  абанентаў ZALA, падключаных да аднаго з базавых пакетаў - "Прэм'ера", "Проста ТБ» ці «Карпаратыўны».

ТДГсаюз

ТДГ –Тэлебачанне Дзеля Грамадства – менавіта такое раскрыцце абрэвіятуры з'яляецца найбольш дакладным пры вызначэнні мэтаў і ідэйнай накіраванасці канала.

Найважнейшая задача тэлеканала - распаўсюджванне аб'ектыўнай інфармацыі аб палітычным, эканамічным і сацыяльна-культурным жыцці Саюзнай дзяржавы. У праграмны пакет тэлеканала таксама ўваходзяць інфармацыйна-аналітычныя, публіцыстычныя і культурна-пазнавальныя праграмы, дакументальныя фільмы, лепшыя расійскія і беларускія кінастужкі. Вяшчанне тэлеканала ажыццяўляецца кругласутачна.

Саюз

Тэлеканал « Саюз» быў створаны на базе тэлестудыі Екацерынбургскай епархіі і тэлеканала Свярдлоўскай вобласці. Праваслаўную тэлекампанію "Саюз" Екацярынбургскай епархіі Рускай Праваслаўнай Царквы можна характарызаваць, як пазітыўнае, сямейнае, хатняе тэлебачанне, якое заснавана на маральных каштоўнасцях і традыцыях айчыннай культуры і гісторыі.

Жэст

Тэлеканал «ЖЭСТ» – унікальны тэлевізійны прадукт– гэта спецыялізаваны канал для людзей з парушэннямі слыху. Цяпер людзі, якія маюць разнастайныя парушэнні слыху, атрымаюць магчымасць глядзець любімыя тэлепраграмы. Тэлевізійны канал «ЖЭСТ» заснаваны Мясцовым фондам выяўлення і падтрымкі талентаў трэцяга тысячагоддзя (МФ ВІП ТТТ). Праграмная сетка канала ўключае перадачы інфармацыйнага, культурна-асветніцкага, адукацыйнага і забаўляльнага накірункаў.

Падрабязную інфармацыю пра ўмовы падключэння да разнастайных пакетаў інтэрактыўнага тэлебачання ZALA магчыма атрымаць на сайце www.zala.by і па тэлефоне даведачна-інфармацыйнай службы 130 (даведка бясплатная).