Паважаныя тэлегледачы, з 18 мая 2013 года тэлеканал «Беларусь-3» падключаны да тэставага вяшчання інтэрактыўнага тэлебачання ZALA.
«Беларусь-3» — гэта культурна-асветніцкі канал Белтэлерадыекампаніі, які 'яўляецца першым лічбавым каналам Рэспублікі Беларусь. «Беларусь-3» вяшчае на двух мовах — беларускай і рускай. У эфіры тэлеканала прадстаўлена дакументалістыка, гістарычныя фільмы, дубляваныя на беларускую мову, ток-шоу культуурнай тэматыкі, рэлігійныя тэлеперадачы, праграмы для дзяцей і школьнікаў.
Місія тэлеканала — пазіцыяніраванне культуры як супольнасці матэр'яльных і інтэлектуальных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь у сучасным медыяасяроддзі. Галоўная мэта— даверлівая размова на темы культуры ў шырокім сэнсе.
Звяртаем вашу ўвагу на тое, што з падключэннем тэлеканала ў тэставым рэжыме, адбудзецца змена нумарацыі каналаў ZALA.
Падрабязную інфармацыю пра ўмовы падключэння да разнастайных пакетаў інтэрактыўнага тэлебачання ZALA магчыма атрымаць на сайце www.zala.by і па тэлефоне даведачна-інфармацыйнай службы 130 (даведка бясплатная).