«Раніца ЯСНАе» - лепшы пачатак дня! Сустракайце новы праект на тэлеканале «ЯСНАе ТV» | ZALA

«Раніца ЯСНАе» - лепшы пачатак дня! Сустракайце новы праект на тэлеканале «ЯСНАе ТV»

10.03.2023
Printer-friendly version

12 сакавіка ў 9:00 глядзіце першы выпуск інфармацыйна-забаўляльнай праграмы «Раніца ЯСНАе»! Самыя цікавыя навіны з усяго свету, сюжэты з жыцця выдатных людзей, агляды тэхнікі і тэхналогій – усё гэта ў новым тэлепраекце. А яшчэ – госці ў студыі. Харызматычныя і яркія, яны гатовы падарыць гледачам добры настрой і захапіць нетрывіяльнай гутаркай.

 

Удзельнікам праграмы стаў Генадзь Мельнікаў, першы намеснік генеральнага дырэктара РУП «Белтэлекам». Генадзь Васільевіч расказаў аб тым, як прыйшоў у прафесію і дасягнуў кар'ерных вышынь, чым захапляецца і што яму асабліва дорага. У студыю «Раніца ЯСНАе» прыйшла і Жэня Задора, якая паўтара гады таму стала вядучай праграмы «Вось гэта кіно!» на тэлеканале «ЯСНАе TV». Жэня падзялілася сакрэтам, як ёй атрымоўваецца заўсёды быць пазітыўнай і сумяшчаць дзве іпастасі – тэле- і радыёвядучай.

 

Сустракала гасцей «Раніца ЯСНАе» Кацярына Валавік, якая адкрывае для сябе новы жанр на тэлеканале «ЯСНАе ТV».

 

Глядзіце «Раніца ЯСНАе» кожную нядзелю ў 9:00 на «ЯСНАе ТV».

 

Раніца, якая падорыць вам добры настрой і зарадзіць энергіяй на ўвесь тыдзень!