Як аплаціць паслугі сувязі | ZALA

Як аплаціць паслугі сувязі

30.03.2022
Printer-friendly version

Паважаныя абаненты!

 

«Белтэлекам» інфармуе аб простых і зручных спосабах аплаты паслуг электрасувязі, якімі Вы можаце карыстацца дыстанцыйна і кругласутачна.

 

Мабільнае прыкладанне «Мой Белтэлекам» і кабінет карыстача дазваляюць аплаціць паслугі пры дапамозе банкаўскіх карт*. Хутка папоўніць баланс асабовага рахунку на суму да 20 рублёў магчыма з дапамогай сэрвісу «Абяцаны плацеж». Пацвердзіць плацёж рэальнай аплатай неабходна на працягу 5 сутак.

 

Яшчэ адзін хуткі спосаб дыстанцыйна папоўніць баланс свой ці вашых блізкіх – перайсці ў раздзел «Аплаціць» на сайце https://www.beltelecom.by/. Для здзяйснення плацяжу спатрэбяцца рэквізіты банкаўскай карты, а таксама дадзеныя з дамовы на паслугу, якую вы збіраецеся аплаціць.

 

Паслугі «Белтэлекама» можна аплаціць таксама праз мабільны і інтэрнэт-банкінг у раздзеле «Сістэма «Разлік» (АРІП)».

 

Дзякуем Вам за карыстанне паслугамі кампаніі і іх своечасовую аплату!

 

*Да аплаты на сайце, у мабільным дадатку і кабінеце карыстальніка прымаюцца карты плацежных сістэм Visa International, MasterCard і Белкарт усіх класаў і банкаў. Мы рэкамендуем загадзя звярнуцца ў свой банк, каб пераканацца ў тым, што ваша карта можа быць выкарыстана для плацяжоў у сетцы Інтэрнэт.