Паслугі сувязі дома, эфірнае ТБ на дачы: падключайце ў адным пакеце! | ZALA

Паслугі сувязі дома, эфірнае ТБ на дачы: падключайце ў адным пакеце!

23.03.2022
Printer-friendly version

З надыходам сонечных дзён многія з задавальненнем бавяць час за горадам. З эфірным тэлебачаннем ZALA вы зможаце глядзець тэлеканалы ў лічбавай якасці практычна ў любым кутку – на дачы або ў вёсцы*.

Эфірнае ТБ ZALA можна падключыць асобна або ў складзе пакетаў паслуг «ЯСНА 35 Дом + Дача» і «ЯСНА 100 Дом + Дача». Лінейка «Дом + Дача» дазваляе карыстацца сучаснымі тэлекамунікацыйнымі паслугамі дома і глядзець любімыя перадачы і фільмы ў выдатнай якасці нават за рысай горада.

Пакеты паслуг «ЯСНА Дом + Дача» адрозніваюцца хуткасцю Інтэрнэту і ўключаюць:

  • доступ да Інтэрнэту на хуткасці да 35 | 100 Мбіт/с на прыём і да 17,5 | 50 Мбіт/з на перадачу;
  • нелімітаваны доступ да грамадскіх пунктаў Wi-Fi з выкарыстаннем дзеючых рэквізітаў;
  • безліміт званкоў у сетцы «Белтэлекам» з паслугай вызначальніка нумара;
  • інтэрактыўнае тэлебачанне ZALA з тарыфам «ZALA: Усё ўключана»;
  • эфірнае тэлебачанне ZALA «Стандарт ТБ».

Падрабязная інфармацыя аб пакетах паслуг і кансультацыя па ўсіх пытаннях – кругласутачна па нумары 123.

 

Дзе падключыць?

у сэрвісных цэнтрах «Белтэлекама», звярнуўшыся па тэлефоне або па электроннай пошце;

пакінуць заяўку на сайце.

 

Заказ дадатковых паслуг – тэматычных ТБ-пакетаў, «турбакнопкі» і інш. – даступны ў дадатку «Мой Белтэлекам», кабінеце карыстальніка, а таксама ў сэрвісных цэнтрах кампаніі.

 

*Пакеты прадастаўляюцца абанентам – фізічным асобам, падключаным па тэхналогіі GPON, пры наяўнасці тэхнічнай магчымасці падключэння эфірнага тэлебачання: хатнія гаспадаркі знаходзяцца ў зоне пакрыцця эфірным тэлевізійным вяшчаннем.