Кампанія «Белтэлекам» стала пераможцам прэміі спажывецкага прызнання «Народная Марка» адразу ў трох намінацыях. Аб'яўленне вынікаў конкурсу і ўзнагароджанне лепшых брэндаў краіны адбылося 8 снежня.
Па выніках адкрытага галасавання, якое праводзілася ва ўсіх рэгіёнах Беларусі, «Белтэлекам» прызнаны лідэрам у намінацыях «Пакет паслуг Інтэрнэт-правайдэра» – гандлёвая марка «ЯСНА»; «Анлайн-тэлебачанне» і «Інтэрактыўнае тэлебачанне» - гандлёвая марка ZALA.
Генеральны дырэктар РУП «Белтэлекам» Юрый Петручэня:
- «Народная марка» - асабліва каштоўная ўзнагарода для нас. Больш за 25 гадоў мы працуем для таго, каб сучасныя тэлекамунікацыйныя паслугі сталі даступны ў кожным кутку краіны. Нашы брэнды ЯСНА і ZALA існуюць на рынку ўжо шмат гадоў. Яны запатрабаваны і, па сутнасці, даўно сталі «народнымі». Мы вельмі ганарымся такім даверам! Таму цвёрда трымаем планку якасці і даступнасці паслуг - робім усё магчымае, каб нашы кліенты заставаліся з намі доўгія гады.
Прысуджэнне Прэміі «Народная Марка» - добрая пераднавагодняя традыцыя. У завяршэнне года лепшыя прадпрыемствы атрымліваюць прэстыжныя ўзнагароды як доказ паспяховай работы і прызнання спажыўцоў.
Брэнд «ЯСНА» заняў першае месца ў намінацыі «Пакет паслуг інтэрнэт-правайдэра». Пакеты паслуг лінейкі «ЯСНА» уключаюць тры асноўныя паслугі, неабходныя для камфорту і паўнавартасных зносін: інтэрнэт, тэлефонную сувязь і тэлебачанне. Дарэчы, гэта адзін з самых маладых і паспяховых брэндаў кампаніі – вясной яму споўнілася пяць гадоў. «ЯСНА» – гэта хуткасць Інтэрнэту да 200 Мбіт/с, інтэрактыўнае, эфірнае ці SMART-тэлебачанне, безлімітная тэлефанія ўнутры сеткі «Белтэлекам», «Відэакантроль» і іншыя сэрвісы. Кліентам даступныя 15 варыянтаў пакетаў паслуг. Навінка гэтага года – «фільмавыя» пакеты з доступам да анлайн-кінатэатраў ivi, MЕGOGO і more.tv. Выгада заключаецца яшчэ і ў тым, што ўсе паслугі аб'яднаны ў адну дамову і не трэба плаціць за кожную асобна.
Брэнд ZALA перамог у намінацыях «Анлайн-тэлебачанне» і «Інтэрактыўнае тэлебачанне». ZALA аб'ядноўвае інтэрактыўнае, эфірнае і інтэрнэт-тэлебачанне ад кампаніі «Белтэлекам». Інтэрактыўнае ТБ дазваляе кіраваць тэлеканаламі – ставіць на паўзу, праглядаць перадачы, якія раней выйшлі ў эфір, знаёміцца з праграмай і многае іншае. А са SMART ZALA любімыя праграмы даступныя ўсюды, дзе ёсць Інтэрнет. Лічбавая якасць, шырокі выбар каналаў, наяўнасць тэматычных пакетаў розных жанраў вызначылі поспех ZALA сярод тэлегледачоў. У 2021 годзе «Белтэлекам» удасканаліў платформу ZALA IPTV, істотна пашырыўшы яе функцыянал. Дзякуючы мадэрнізацыі абаненты атрымалі доступ да анлайн-кінатэатраў, Youtube, сацсетак, камер паслугі «Відэакантроль». Дадаліся новыя сэрвісы: плацёж за бягучую паслугу па QR-кодзе, убудаваныя гульні і інш.
Кампанія «Белтэлекам» ужо не ўпершыню становіцца лаўрэатам прэміі «Народная марка», што з'яўляецца сапраўдным прызнаннем ва ўмовах дастаткова жорсткай канкурэнцыі на рынку. У гэтым годзе «Белтэлекам» прэзентаваў новы і ўжо паспяховы кірунак – рознічны гандаль. А гэта значыць, што створаны яшчэ адзін задзел для чарговых вялікіх перамог.
«Народная марка» Беларусі – штогадовая агульнанацыянальная прэмія, якая вызначае лідзіруючыя брэнды краіны шляхам адкрытага галасавання насельніцтва ў сродках масавай інфармацыі.