«Белтэлекам» пачаў продаж HUAWEI MateBook D 15 | ZALA

«Белтэлекам» пачаў продаж HUAWEI MateBook D 15

01.12.2021
Printer-friendly version

Безрамачны экран, высокi дазвол і дзіўная прадукцыйнасць! «Белтэлекам» аб'яўляе аб старце продажаў ноўтбукаў HUAWEI MateBook D 15 з працэсарам Intel Core i5 10-га пакалення і SSD-назапашвальнікам аб'ёмам 512 Гб.

 

З сённяшняга дня прыладу можна набыць у растэрміноўку на 24 месяцы без першапачатковага плацяжу, даведак і паручыцеляў. Сума штомесячных выплат застаецца нязменнай да канца дзеяння дамовы і аўтаматычна спісваецца з асабовага рахунку кліента

.

HUAWEI MateBook D 15 – гэта высокая прадукцыйнасць і хуткасць выканання задач. Камфортны карыстальніцкі вопыт забяспечваецца з дапамогай экрана з вузкай рамкай, высоўнай камеры і функцыі HUAWEI Share, якая дазваляе ў адзін дотык перамяшчаць файлы паміж рознымі прыладамі.

 

Новая версія HUAWEI MateBook D 15 сабрана на аснове працэсара Intel ® Core ™ i5-10210U дзясятага пакалення. Чып выраблены па 14-нм тэхналогіі, мае 6 МБ кэш-памяці і абсталяваны 4 ядрамі, здольнымі працаваць у дыяпазоне 1,6 – 4,2 Ггц¹. Дзякуючы высокай тактавай частаце цэнтральнага працэсара і графічнаму модулю Intel UHD Graphics 620 ноўтбук дэманструе выключную прадукцыйнасць у відэатрансляцыях, праграмах для творчасці і бізнес-задач.

 

Хутка працаваць з рэсурсаёмістымі праграмамі і ў рэжыме шматзадачнасці HUAWEI MateBook D 15 дазваляюць таксама 8 Гб двухканальнай аператыўнай памяці DDR4. Для захоўвання дадзеных прадугледжаны SSD-дыск з аб'ёмам памяці 512 Гб, падлучаны праз высакахуткасны інтэрфейс PCIe.

Наўтбук абсталяваны IPS-экранам з дыяганаллю 15,6 цаляў, які мае падтрымку дазволу 1920×1080 пікселяў і суадносіны бакоў 16:9.

Актыўна працаваць на працягу ўсяго дня з HUAWEI MateBook D 15 дазваляе батарэя з намінальнай ёмістасцю 42 Вт×ч, якая забяспечвае да 7,5 гадзін працы ў рэжыме прагляду FHD відэа. У камплекце ідзе шматфункцыянальная зарадная прылада магутнасцю 65 Вт, якая зараджае настолькі хутка, што 30-хвіліннай зарадкі хопіць на 3,5 гадзіны працы.

HUAWEI MateBook D 15 пастаўляецца з прадусталяванай АС Windows 10.

 

¹ Паводле дадзеных Intel

 

Дзе купіць?

Набыць ноўтбук могуць пастаянныя абаненты – фізічныя асобы, якія больш за год карыстаюцца доступам у сетку Інтэрнэт, у тым ліку ў складзе пакетаў паслуг, і на момант набыцця ноўтбука падключаны да пакетаў паслуг лінейкі «Сямейны», «ЯСНА» (за выключэннем «Сямейны 3»), «Сямейны 4», «ЯСНА лайт», «ЯСНА 10», «ЯСНА 10 плюс»).

 

Пра дадатковыя ўмовы можна даведацца ў сэрвісных цэнтрах або па кругласутачным тэлефоне 123.