Музыка, фільмы, падкасты і кэшбэк баламі: «Белтэлекам» запускае арыгінальную падпіску Яндэкс Плюс для сваіх абанентаў | ZALA

Музыка, фільмы, падкасты і кэшбэк баламі: «Белтэлекам» запускае арыгінальную падпіску Яндэкс Плюс для сваіх абанентаў

17.11.2021
Printer-friendly version

Фільмы і серыялы на Кінапошуку, багатая калекцыя музыкі, падкасты і аўдыёкніжкі на Яндекс.Музыцы, а таксама магчымасць збіраць і траціць кэшбэк баламі ў сэрвісах Яндекса – доступ да гэтых і іншых сэрвісаў атрымаюць кліенты кампаніі «Белтэлекам» у арыгінальнай падпісцы Яндекс Плюс.

Сяргей ТУРОМША, намеснік генеральнага дырэктара па эканоміцы і камерцыйных пытаннях РУП «Белтэлекам»:

- Мы рады прапанаваць нашым кліентам доступ да самых папулярных сэрвісаў Яндэкса ў адной падпісцы. Перавага нашай прапановы заключаецца ў тым, што аплочваць падпіску можна з дапамогай асабовага рахунку за асноўныя паслугі «Белтэлекама». Гэта значыць абаненту не давядзецца выкарыстоўваць банкаўскую карту або пакідаць свае рэквізіты - усе аплаты будуць спісвацца гэтак жа, як, напрыклад, за хатні інтэрнэт або пакет «ЯСНА».

Аматарам кіно Яндэкс Плюс прапануе больш за 60 тысяч фільмаў і серыялаў на Кінапошуку, уключаючы эксклюзіўныя кінапраекты. А меламанам прыйдзецца даспадобы сэрвіс Яндекс.Музыка з больш за 60 млн трэкаў, 65 тысячамі эпізодаў падкастаў, 1000+ аўдыёказак, аўдыёкніг і радыё з падборкамі па жанрах, якія можна слухаць у рэжыме афлайн. Акрамя гэтага, можна збіраць кэшбэк баламі з паездак у Яндекс.Таксі і заказаў у Яндекс.Едзе і траціць балы Плюса на наступныя заказы ў гэтых сэрвісах.

Магчымасці выкарыстання:

  • к смартфонам;
  • наўтбукам;
  • Смарт-ТБ;
  • аўдыёпрыладам, у тым ліку Станцыям.

Як падключыць:

  • у кабінеце карыстальніка;
  • сэрвісным цэнтры;
  • дадатку «Мой Белтэлекам»;
  • па спасылцы https://plus.yandex.by/beltelecom

Кожны, хто аформіць падпіску да 30 лістапада, зможа карыстацца Яндэкс Плюсам і ўсімі сэрвісамі, якія ўваходзяць у яго бясплатна першыя 90 дзён. Пасля заканчэння акцыі кошт складзе 5,49 рублёў за месяц.

Падключайце Яндэкс Плюс з кампаніяй «Белтэлекам»!