Паважаныя карыстальнікі наземнага эфірнага лічбавага тэлевізійнага вяшчання!
РУП «Белтэлекам» праводзіць планавую мадэрнізацыю радыётэлевізійнага перадавальнага абсталявання, якая закране як карыстальнікаў бясплатнага агульнадаступнага пакета тэлепраграм, так і абанентаў паслугі «Эфірная ZALA». Звяртаем увагу, што правядзенне работ не закране інтэрактыўнага тэлебачання ZALA.
Падчас запланаваных мерапрыемстваў на адпаведнай радыётэлевізійнай перадаючай станцыі ў зоне яе ахопу будзе адсутнічаць прыём тэлепраграм абавязковага агульнадаступнага пакета і камерцыйнага эфірнага лічбавага ТБ у працоўны час з 09.00 да 17.00.
Па завяршэнні работ будуць зменены радыёчастотныя каналы, на якіх транслююцца ў эфір тэлевізійныя праграмы. Для далейшага прагляду тэлепраграм неабходна пераналадзіць прыёмнае абсталяванне, якое выкарыстоўваецца - лічбавы тэлевізар, лічбавую тэлевізійную прыстаўку і інш. Падрабязная інструкцыя - тут.
Прыносім прабачэнні за дастаўленыя нязручнасці.
1-шы мультыплекс – тэлеканалы «Беларусь 1», «АНТ», «СТБ», «Мір», «Расея-Беларусь», «НТВ-Беларусь», «Беларусь 2», «Беларусь 3». 2-гi мультыплекс – адкрыты (незакадаваны) тэлеканал «Беларусь 5» і 18 закадаваных тэлеканалаў у рамках паслугі па доступу да сеткі эфірнага лічбавага тэлевізійнага вяшчання («Эфірная ZALA») РУП «Белтэлекам». 3-цi мультыплекс – 19 закадаваных тэлеканалаў у рамках паслугі па доступу да сеткі эфірнага лічбавага тэлевізійнага вяшчання («Эфірная ZALA») РУП «Белтэлекам».
Графік правядзення работ у перыяд з 11.10.2021 па 17.10.2021
У дадзены перыяд работы будуць праводзіцца 12, 13 і 14 кастрычніка 2021 года. 12.10.2021 - перастройка радыёчастотнага канала 1-га і 2-га мультыплексаў неабходная толькі карыстальнікам, якія прымаюць сігналы з РТПС Бяроза Бярозаўскага р-на Брэсцкай вобласці і якія пражываюць на тэрыторыі Брэсцкай вобласці ў Бярозаўскім, Пружанскім, Драгічынскім, Івацэвіцкім раёнах. Для аднаўлення прагляду тэлеканалаў «Беларусь 1», «АНТ», «СТБ», «Мір», «Расея-Беларусь», «НТВ-Беларусь», «Беларусь 2», «Беларусь 3» спатрэбіцца пераcтроiць радыёчастотны канал з 57-га на 23-ці. Для аднаўлення прагляду тэлеканалаў «Беларусь 5» і 18 закадаваных тэлеканалаў 2-га мультыплекса ў рамках паслугі па доступу да сеткі эфірнага лічбавага тэлевізійнага вяшчання («Эфірная ZALA») РУП «Белтэлекам» спатрэбіцца пераcтроiць радыёчастотны канал з 58-га на 37-ы. Для тых, хто глядзіць закадаваныя тэлеканалы 3-га мультыплекса паслугі «Эфірная ZALA» РУП «Белтэлекам», усё застаецца без змяненняў - 35 канал.
13.10.2021 - перастройка радыёчастотнага канала 1-га мультыплекса неабходная толькі карыстальнікам, якія прымаюць сігналы з РТПС Маладзечна Маладзечанскага р-на Мінскай вобласці і якія пражываюць на тэрыторыі Мінскай вобласці ў Маладзечанскім, Валожынскім, Вілейскім, Мінскім раёнах, а таксама на тэрыторыі Гродзенскай вобласці ў Смаргонскім раёне. Для аднаўлення прагляду тэлеканалаў «Беларусь 1», «АНТ», «СТБ», «Мір», «Расея-Беларусь», «НТВ-Беларусь», «Беларусь 2», «Беларусь 3» спатрэбіцца перастроiць радыёчастотны каналы з 59-га на 39-ы. Для тых, хто глядзіць тэлеканал «Беларусь-5» і закадаваныя тэлеканалы 2-га мультыплекса, закадаваныя тэлеканалы 3-га мультыплекса паслугі «Эфірная ZALA» РУП «Белтэлекам», а таксама праграмы рэгіянальнага мультыплекса (у тым ліку канал «МКТБ» ) усё застаецца без зменаў - 25, 23 і 26 каналы адпаведна.
14.10.2021 - перастройка радыёчастотнага канала 3-га мультыплекса неабходная толькі карыстальнікам, якія прымаюць сігналы з РТПС Багданава Чашніцкага р-на Віцебскай вобласці і якія пражываюць на тэрыторыі Віцебскай вобласці ў Лепельскім, Чашніцкім раёнах, а таксама на тэрыторыі Мінскай вобласці ў Барысаўскім і Крупскім раёнах. Для аднаўлення прагляду тэлеканалаў 3-га мультыплекса спатрэбіцца перастроiць радыёчастотны канал з 50-га на 28-ы. Для тых, хто глядзіць тэлеканалы «Беларусь 1», «АНТ», «СТБ», «Мір», «Расея-Беларусь», «НТВ-Беларусь», «Беларусь 2», «Беларусь 3», «Беларусь-5» і закадаваныя тэлеканалы 2-га мультыплекса паслугі «Эфірная ZALA» РУП «Белтэлекам», усё застаецца без зменаў - 40 і 47 каналы адпаведна.
|
||||||
№ п.п. |
Размяшчэнне радыёперадаючай тэлевізійнай станцыі (РТПС) |
Ахопліваемыя раёны, у якіх змяняюцца частотныя каналы |
Мультыплекс |
Існуючы частотны канал (частата) |
Новы частотны канал (частата) |
Дата пераходу на новы частотны канал, дзень тыдня |
Брэсцкая вобласць |
||||||
кастрычнік 2021 |
||||||
1 |
Бярозаўскі р-н, РТПС Бяроза |
Бярозаўскі Пружанскі Драгічынскі Івацэвіцкі |
1-шы мультыплекс |
57 (762 МГц) |
23 (490 МГц) |
12.10.2021 |
2 |
Бярозаўскі р-н, РТПС Бяроза |
Бярозаўскі Пружанскі Драгічынскі Івацэвіцкі |
2-гi мультыплекс |
58 (770 МГц) |
37 (602 МГц) |
12.10.2021 |
Віцебская вобласць |
||||||
кастрычнік 2021 |
||||||
1 |
Чашніцкі р-н, РТПС Багданава |
Лепельскі Чашніцкі |
3-цi мультыплекс |
50 (706 МГц) |
28 (530 МГц) |
14.10.2021 |
Гродзенская вобласць |
||||||
кастрычнік 2021 |
||||||
2 |
Мінская вобласць Маладзечанскі р-н, РТПС Маладзечна |
Смаргонскі |
1-шы мультыплекс |
58 (770 МГц) |
21 (474 МГц) |
13.10.2021 |
Мінская вобласць |
||||||
кастрычнік 2021 |
||||||
1 |
Маладзечанскі р-н, РТПС Маладзечна |
Маладзечанскі Валожынскі Вілейскі Мінскі |
1-шы мультыплекс |
58 (770 МГц) |
21 (474 МГц) |
13.10.2021 |
2 |
Віцебская вобласць Чашніцкі р-н, РТПС Багданава |
Барысаўскі Крупскі |
3-цi мультыплекс |
50 (706 МГц) |
28 (530 МГц) |
14.10.2021 |